Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Выбар ключавых слоў для сайта

Таццяна Зуёнак
Выбар ключавых слоў з’яўляецца адным з найважнейшых этапаў аптымізацыі сайта пад пошукавыя сістэмы. Т.я. пашукавікі з’яўляюцца асноўнай крыніцай мэтавых наведвальнікаў, то гэтаму пытанню варта надаваць асаблівую ўвагу. Правільна падабраныя ключавыя словы дапамогуць карыстальнікам лёгка знаходзіць старонкі сайта, а таксама павысяць іх пазіцыю ў выніках выдачы па запыту.

Ітак, для пачатку неабходна прааналізаваць тэматыку сайта і пастарацца паглядзець на яго вачыма наведвальніка. Мэта такога практывавання-размінкі – падбор слоў і выразаў, па якіх, на ваш погляд, адбываецца пошук аналагічных сайтаў.

Цяпер можна перайсці да дэталізацыі задачы - падбору ключавых слоў для кожнай старонкі сайта асобна. Большасць распрацоўшчыкаў-пачаткоўцаў пры аптымізацыі дапускаюць адну крытычную памылку, а менавіта, аптымізуюць усе старонкі пад адны і тыя ж запыты. Яны не ўлічваюць той факт, што машыны пошуку кожную старонку разглядаюць незалежна ад астатніх, таму неабходна аптымізаваць старонкі паасобку, грунтоўна падбіраючы для іх ключавыя словы.

Пры аналізе старонкі варта напісаць каля двух дзесяткаў ключавых слоў, з якіх пасля паспрабаваць сфармаваць фразы з улікам магчымасцей марфалагічнага пошуку і размясціць словы і выразы ў парадку іх адпаведнасці тэматыцы старонкі. Напрыклад, ваша кампінія займаецца продажам бытавой тэхнікі. Замест выкарыстання ў тэгах HTML-кода і змесце старонак ключавой фразы  «продаж бытавой тэхнікі», можна ўдакладніць гэтую фразу ў залежнасці ад зместу кожнай старонкі. Калі на дадзенай старонцы ўвага сфакусавана, напрыклад, на куханных камбайнах, то тэгі і тэкст неабходна аптымізаваць менавіта пад гэты выраз.

Зараз ідзе тэндэнцыя да аптымізацыі старонак больш пад ключавыя выразы, чым пад ключавыя словы. Звязана гэта з павышэннем узроўню інтэрнэт-карыстальнікаў, якія для ўдакладнення пошукавых запытаў з ключавых слоў пры дапамозе службовых сімвалаў будуюць ключавыя фразы, якія значна павышаюць рэлевантнасць вынікаў пошуку.

Наступны этап – гэта аналіз частаты запытаў па пунктах спіса, складзенага на этапе абдумвання тэматыкі сайта. Тут ужо давядзецца не выкладаць сваё бачанне сайта, а ўзброіцца пошукавай сістэмай. Пажадана браць той пашукавік, у трафіку якога вы найбольш зацікаўлены.

Складзены спіс найбольш папулярных ключавых слоў можна праверыць, напрыклад, пры дапамозе сэрвіса «Яндэкс.Дырэкт» і вылучыць у ім фразы, падобныя да зададзеных першапачаткова. Далей неабходна паглядзець колькасць запытаў для кожнага выраза, абранага на першым этапе і паспрабаваць знайсці фразы-сінонімы. Калі для іх колькасць запытаў будзе большай, то ёсць сэнс змяніць першапачатковы варыянт.

Для выяўлення блізкіх па значэнні выразы, можна выкарыстоўваць сэрвіс «Рамблем-Асацыяцыі», які прадастаўляе статыстыку пошукавых запытаў і працуе па прынцыпе «Тыя, хто шукаюць [запыт карыстальніка], шукаюць таксама». Сэрвіс прызначаны ў дапамогу карыстальніку, які ўжо ажыццявіў пошук па якім-небудзь запыце і не атрымаў неабходнай інфармацыі. Статыстака «асацыяцый» дапамагае выявіць інтарэсы карыстальнікаў шляхам аналізу спіса запытаў, падобных да асноўных. Для выяўлення англамоўных запытаў можна выкарыстоўваць сэрвіс Wordtracker (Wordtracker.com), які ў бясплатнай версіі выдае абмежаваныя справаздачы па пошукавым запытам.

Цяпер неабходна прааналізаваць атрыманую статыстыку запытаў па спісе ключавых слоў. Калі па некаторых з іх вынікі зашкальваюць за дзесяткі тысяч, іх адназначна трэба прыбраць з далейшага разгляду, т.я. гэтыя словы выкарыстоўваюцца многімі канкурэнтамі. Тут трэба ўлічыць той факт, што калі для аптымізацыі будзе абрана занадта распаўсюджаная ключавая фраза, то будзе патрэбна вельмі шмат часу і намаганняў, каб патрапіць на вяршыню ранжыраванага спіса вынікаў. Акрамя таго, прыцягнуты такім чынам сеткавы трафік будзе дрэнна сфакусаваны, г.зн. працэнт мэтавых пакупнікоў будзе невялікі. З іншага боку, калі для ключавой фразы будзе атрымана маленькая лічба вынікаў, то эфектыўнасць такой аптымізацыі таксама будзе невысокай.

Каб дабіцца кампрамісу ў гэтым складаным пытанні, трэба ўзяць ключавую фразу, якая з’яўляецца аптымальнай для тэматыкі старонкі і высока канкурэнтнай, і дадаваць у яе апісальныя словы або, напрыклад, канкрэтныя мадэлі і гандлёвыя маркі, г.зн, канкрэтызаваць прадстаўленую на старонцы інфармацыю.

Часта многія сайты для прыцягнення большай колькасці наведвальнікаў выкарыстоўваюць для ключавых слоў практычна на ўсіх старонках выразы кшталту «ўсе мадэлі», «увесь мадэльны шэраг», «велізарны выбар» і г.д. Калі на вашым сайце і сапраўды прадстаўлены ўсе мадэлі нейкай гандлёвай маркі або іх пераважная большасць, то лепшым варыянтам будзе аптымізацыя пад такі запыт якой-небудзь адной старонкі, напрыклад, з самай папулярнай мадэллю. Пры гэтым, на дадзенай старонцы абавязкова павінны быць спасылкі на іншыя мадэлі або на старонку з кароткім пералікам усіх мадэлей у зручнай для параўнання форме. Калі ў ключавым выразе пералічваюцца канкрэтныя мадэлі, то неабходна размяшчаць іх у парадку змяншэння папулярнасці.

Вельмі часта пры ўводзе пошукавага запыту карыстальнікі не пішуць вялікія літары ў назвах кампаній, гандлёвых марак, гарадоў і г.д. Але так як некаторыя машыны пошуку не адчувальныя да рэгістру сімвалаў, пошук па варыянтах фразы з сімваламі, пераўтвоанымі ў ніжні рэгістр, і з сімваламі ў верхнім рэгістры прыводзіць да розных вынікаў. Таму, каб палепшыць вынікі пошуку свайго сайта, трэба дадаваць на старонкі ўсе варыянты напісання ключавой фразы. Калі ў фразе выкарыстоўваюцца словы, якія па правілах мовы пішуцца з вялікай літары, то можна выкарыстоўваць яе версію з маленькай літарай там, дзе яна будзе не бачнай наведвальнікам. Напрыклад, у змесце тэга альтэрнатыўнага тэксту або тэга з ключавымі словамі. У сувязі з гэтым ключавую фразу «продаж бытавая тэхніка Philips Мінск» можна прадубліраваць фразай «продаж бытавая тэхніка рhilips мінск». Дарэчы, вельмі часта карыстальнікі пры пабудове пошукавых запытаў робяць памылкі пры папісанні складаных назваў кампаній (напрыклад, Bourjois, Siemens, Renault і г.д.) або ўводзяць іх у рускай транскрыпцыя. Каб атрымаць карысць з такой граматы, трэба змясціць розныя версіі ключавых слоў у тэгі, нябачныя карыстальнікам. А менавіта: правільны варыянт на замежнай мове, варыянт з памылкай і рускі эквівалент.

У залежнасці ад таго, пад якую машыну пошуку аптымізуецца сайт, неабходна даведацца ці падтрымліваецца ёй марфалагічны пошук, г.зн, пошук па слову ва ўсіх яго граматычных формах. Гэта значыць, што пошук па фразе «аптовая пакупка зніжка» можа быць інтэрпрэтаваны, як «пры аптовай пакупцы зніжкі» і г.д. Каб вызначыць, ці выконвае дадзены пашукавік марфалагічную функцыю, можна прапрацаваць пошук па розных версіях ключавой фразы і прааналізаваць вынікі.

Неабходна не толькі пастаянна праводзіць маніторынг частаты выкарыстання вашай ключавой фразы карыстальнікамі, але і адсочваць, як многа іншых старонак таксама аптымізаваны пад яе. Г.зн. трэба пастаянна сачыць за рэсурсамі-канкурэнтамі, якія стаяць першымі ў рэйтынгу пры запыце па дадзенай тэматыцы.

Т.ч, выбар найбольш эфектыўных ключавых запытаў можа літаральна паставіць на ногі ваш онлайнавы бізнес, а няўдалы, наадварот зруйнаваць яго. Галоўнае не забываць, што кожная старонка аптымізуецца пад адну-дзве ключавыя фразы, якія дакладна адпавядаюць тэматыцы. (працяг будзе).

У працягу артыкула будзе разгледжана методыка эфектыўнага размяшчэння выбраных ключавых слоў і падліку статыстыкі па іх.

x