Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Ваш сайт жадае працаваць на вас!


У вашай кампаніі ёсць сайт, добры, дарагі, замоўлены ў прафесійнай вэб-студыі. Ён з’яўляецца візітнай карткай вашай кампаніі і мае за мэту прасоўванне тавараў і паслуг у Сетцы. Вашы кліенты і партнёры з радасцю наведваюць яго. Ваш інтэрнэт-рэсурс можна хутка знайсці, калі напісаць назву кампаніі ў пошукавым радку. Вы аддаяце прыстойныя грошы на рэкламу і раскрутку вашай прадукцыі ў СМІ. Бігборды з рэкламай вашай прадукцыі ўпрыгожваюць вуліцы горада. Вышыя рэкламныя плакаты цешаць пасажыраў у грамадскім транспарце, і вядома ж, вы купляеце банэрныя паказы ў інтэрнэце. Вам здаецца, што сайт кампаніі мог не наведаць толькі самы лянотны карыстальнік і ўпэўненыя, што рэсурс працуе на вас. І нават не здагадваецеся, што ваш сайт, а адпаведна і інфармацыя пра кампанію, знайшлі далёка не ўсе, нягледзячы на тое, што яго адрас ёсць на ўсіх рэкламных плакатах і яго ўвесь час паўтараюць па радыё. А вы самі часта заходзіце на сайт, пачуўшы яго адрас па радыё? Ваш інтэрнэт-рэсурс павінен быць даступным і «раскручаным» там, дзе ён непасрэдна знаходзіцца, г.зн., у інтэрнэце.

Пры аналізе эфектыўнасці працы сайта, варта задумацца пра тое, як патэнцыйныя кліенты могуць на яго патрапіць. Магчыма, яны знойдуць сайт у каталозе або перайдуць па спасылцы з іншага сайта, а калі пашанцуе, клікнуць на банэр. Аднак, згодна статыстычным дадзеным больш за 80% наведвальнікаў трапляюць на сайт з пошукавых сістэм. Пры гэтым, 9 з 10 – гэта вашыя мэтавыя кліенты, якія мэтанакіравана шукаюць цікавыя ім тавары. Карыстальнікі самі паведамляюць пра свае патрэбы ў выглядзе пошукавых запытаў. Не варта, мусіць, тлумачыць, што сайты, якія стабільна з’яўляюцца ў самым пачатку спіса вынікаў, атрымліваюць больш шырокую аўдыторыю за тых, што выдаюцца ў сярэдзіне або напрыканцы. На першы погляд, усё дастаткова проста – чым вышэйшая пазіцыя сайта ў выніках пошукавага запыту, тым больш «правільных» людзей патрапляе на сайт. Адпаведна, павелічэнне колькасці наведвальнікаў вядзе да павелічэння аб’ёму продажу. Застаецца толькі адно пытанне: як патлумачыць пошукавай сістэме, што менавіта ваш сайт найбольш дакладна адпавядае запыту карыстальніка? Вось тут на дапамогу і прыходзіць аптымізацыя сайтаў для пошукавых сістэм.

Гэтая карысная пошукавая аптымізацыя

Аптымізацыя сайтаў пад пошукавыя сістэмы, або, як яе яшчэ называюць, SEO-аптымізацыя (ад англ. Search Engine Optimization) – гэта комплекс дзеянняў аптымізатара з мэтай дасягненне высокіх пазіцый у выніках пошукавых машын па вызначаных ключавых словах. Пры аптымізацыі рэсурсу выкарыстоўваецца пэўная тэхніка стварэння і рэдагавання тэкстаў, якія павінны не толькі лёгка ўспрымацца карыстальнікам, але і ўтрымліваць карысныя для прасоўвання ў пошукавых сістэмах ключавыя словы ў патрэбных месцах і ў пэўных прапорцыях. Акрамя працы з тэкстам, SEO-аптымізацыя мае на ўвазе перапрацоўку іншых элементаў старонкі, з мэтай уключэння ў іх ключавых слоў. Да гэтых элементаў адносяць: назву старонкі, метатэгі «description» і «keywords», загалоўкі, альтэрнатыўны тэкст для малюнкаў. Але і гэта яшчэ далёка не ўсё. Працуючы над аптымізацыяй вэб-сайта, неабходна ўлічваць рэлевантнасць тэксту, папулярнасць вашага сайта і яго пазіцыянаванне. Абавязковым з’яўляецца аналіз аўдыторыі, абмен тэматычнымі спасылкамі і рэгістрацыя ў істотных для таго ці іншага пашукавіка каталогах. Кожная пошукавая  сістэма па-свойму вызначае каштоўнасць і карыснасць вашага дакумента ў адносінах да запыту карыстальніка. Адпаведна, найбольш рэлевантныя, г.зн, якія найбольш падыходзяць «па сэнсе», вэб-старонкі пашукавік павінен выводзіць на пачатак спіса вынікаў. Аднак адной толькі адпаведнасці запытання зместу старонкі недастаткова для выхаду на першую пазіцыю ў выніках пошуку. На ацэнку пошукавай сістэмы ўплываюць дзесяткі разнастайных фактараў. Пошукавая машына ўлічвае не толькі колькасць спасылак на ваш сайт, якія ў яе атрымліваецца выявіць, але таксама і адпаведнасць тэматыцы спасланых сайтаў тэматыцы вашага рэсурсу. Чым больш папулярны сайт, які на вас спасылаецца, тым больш каштоўная спасылка з яго, і адпаведна існаванне такой спасылкі павялічвае значымасць вашага сайта для пашукавіка. Акрамя таго, пошукавая машына лічыць, што іншы сайт рэкамендуе ваш па той фразе, якая заключана ў спасылцы.

Гаворачы пра пошукавую аптымізацыю нельга выпусціць з-пад увагі той факт, што гэта не аднаразовае дзеянне, а неперарыўны працэс. З моманту пачатку працы над сайтам могуць прайсці некалькі месяцаў перад тым, як будзе атрыманы першы вынік. Тэрмін шмат у чым залежыць ад узроўню канкурэнцыі па ключавых словах і фразах. Аднак узровень канкурэнцыі зніжаецца па меры прасоўвання ад агульных пошукавых запытаннях ў бок прыватных. Найчасцей людзі выкарыстоўваюць першыя словы, якія прыйшлі на розум. Менавіта на гэтыя ключавыя словы і патрэбна арыентавацца.

Усе буйныя пошукавыя сістэмы захоўваюць свае алгарытмы вызначэння рэлевантнасці ў таямніцы, таму ў большасці выпадкаў даводзіцца рашаць ураўненне з велізарнай колькасцю невядомых, маючы на руках толькі канчатковы вынік. Але ўсё ж такі існуюць дастаткова трывалыя ўяўленні пра работаў пошукавых машын, атрыманыя як з афіцыйных крыніц  (ад іх уладальнікаў), так і вынікаў шматлікіх даследаванняў, выкананых кампаніямі-аптымізатарамі. Гэтых ведаў дастаткова для дасягнення адчувальных вынікаў.

Дык  у чым жа справа?

Як ні парадаксальна, пры ўсёй эфектыўнасці пошукавай аптымізацыі, большасць айчынных кампаній практычна не надаюць ёй ніякай ўвагі. Правамерна ўзнікае пытанне «чаму?». Адказ дастаткова просты: людзі ў нашай краіне проста не ведаюць, што гэта такое. І гэта ў той час, калі ўладальнікі заходніх, расійскіх, украінскіх інтэрнэт-рэсурсаў камерцыйнага характару даўно прынялі аптымізацыю сайта як абавязковы крок на шляху да паспяховага бізнесу. Тым больш, калі гэты бізнес арыентаваны не толькі на ўнутраны рынак і калі існуе зацікаўленасць у развіцці партнёрскіх адносінаў з прадпрымальнікамі суседніх дзяржаў. Пасля распаду Савецкага Саюза многія прадпрыемствы, якія некалі «грымелі» на ўсю неахопную Радзіму, спынілі сваё існаванне, а тыя, што засталіся, страцілі сувязі з прадпрыемствамі ў былых савецкіх рэспубліках. Развіццё інфармацыйных тэхналогій і інтэрнэту прадстаўляюць неабмежаваныя магчымасці для размяшчэння інфармацыі па прадукцыі вашай фірмы або пра паслугі, якія яна прапануе. Дайце Вашым патэнцыйным партнёрам шанец знайсці гэтую каштоўную інфармацыю, не прыкладаючы асаблівых намаганняў, пакуль замест Вас гэта не зрабіў Ваш канкурэнт, здольны ўсвядоміць усю карысць мерапрыемстваў па аптымізацыі свайго сайта і гатовы патраціць пэўную колькасць грошай для атрымання дадатковага прыбытку.

x