Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Тактыка і стратэгія працы са знешнімі спасылкамі

Тацьяна Зуенак


Працягваючы разглядаць фактары, кіраванне якімі можа павысіць рэлевантнасць старонкі пошукаваму запыту, спынімся на знешніх спасылках і іх ролі ў ацэнцы старонкі. Вострая канкурэнцыя сярод пошукавых машын стымулюе іх увесь час удасканальваць якасць пошуку. Такая сітуацыя разам з хуткім ростам Сеціва прывяла да таго, што на дадзены момант машыны пошуку імкнуцца пры ранжыраванні старонак аналізаваць больш за 80 крытэраў. Сярод шматлікіх фактараў, што ўплываюць на рэлевантнасць, асаблівае месца займае спасылкавая структура сайта.

Алгарытм аналізу спасылак, які выкарыстоўваецца большасцю пашукавікоў, улічвае колькасць зыходных і ўваходных спасылак на сайце, іх аўтарытэтнасць, а таксама тэматычную паслядоўнасць рэсурса. Уваходныя і зыходныя спасылкі   –  гэта два незалежныя напрамкі аптымізацыі рэсурса. Аднак працаваць з імі неабходна адначасова і ўзгоднена, т.я. магчымасці аднаго метада нівелююць магчымыя недахопы і, у сваю чаргу, павялічваюць станоўчыя магчымасці другога. 

Пры ранжыраванні сайтаў для ўліку іх аўтарытэтнасці Яндэкс выкарыстоўвае методыку разліку ўзважанага індэкса цытавання. Калі індэкс цытавання   –  гэта колькасць сайтаў, якія спасылаюцца на даследваемы, то ўзважаны індэкс цытавання   –  гэта індэкс цытавання, пераразлічаны з улікам папулярнасці сайтаў, што спасылаюцца. Г.зн, пры апрацоўцы дадзенага параметра пошукавыя сістэмы ўлічваюць не толькі колькасць сайтаў, што спасылаюцца, але і іх вагу, а таксама якасць рэсурсаў, якія спасылаюцца на гэтыя сайты. Аналізуецца ланцужок, які складаецца з трох і больш узаемазвязаных рэсурсаў, і ўлічваецца ўплыў, які яны аказваюць адзін на другі. Таму, як сцвярджаюць распрацоўшчыкі алгарытму Гугла, аптымальны варыянт для прасоўваемага сайта   – «быць у добрай кампаніі». Г.зн. калі на твой сайт стаіць спасылка, то пошукавая машына лічыць, што іншы сайт рэкамендуе яго па той фразе, якая заключана ў спасылцы.   

Гугл для спасылкавага ранжыравання выкарыстоўвае свой каэфіцыент   – PageRank,  які характарызуе істотнасць старонкі. Спасылкавае ранжыраванне   –  гэта ўплыў тэкставай спасылкі чужога сайта на рэлевантнасць старонкі па пошукавых запытах, якія ўтрымліваюцца ў тэксце спасылкі. Г. зн. чым больш аўтарытэтны рэсурс, на якім размешчаны спасылка, тым больш яна павялічвае   PageRank  старонкі, на якую спасылаецца. Размеркаванне цытаванасці паміж старонкамі, г.зн. каэфіцыента   PageRank,  з'яўляецца фактарам, якім можа кіраваць аптымізатар. Галоўнае, дакладна прадумваць стратэгію знешніх спасылак і грунтоўна аптымізаваць спасылкавую структуру сайта. 

Акрамя таго, большасць буйных пашукавікоў, вызначаючы вагу спасылкі, заўсёды глядзяць на падабенства кантэнту. Калі звязаныя сайты не блізкія па тэматыцы, то спасылцы надацца вельмі нізкае значэнне або яе ўклад у рэйтынг старонкі наогул абнуляецца. 

Падрабязней разгледзім, як аптымізатар можа маніпуляваць знешнімі спасылкамі. Ітак, лепшы спосаб атрымаць мноства ўваходных спасылак   –  гэта рэгістрацыя ў каталогах. Менавіта таму з гэтага і варта распачаць, імкнучыся абіраць каталогі, якія не патрабуюць зваротнай спасылкі. Аптымальным варыянтам будзе размяшчэнне ў каталозе не проста спасылкі, якая прадастаўляе   URL  рэсурса, а тэкставай спасылкі, якая будзе ўтрымліваць найбольш істотныя ключавыя словы, пад якія аптымізавана рэгіструемая старонка. Напрыклад, знешняя спасылка   PromoWebcom –  пошукавая аптымізацыя, прасоўванне сайта, інтэрнэт-рэкламы будзе больш карысна для павышэння рэлевантнасці старонкі, чым традыцыйная    www.promo-webcom.by.

Калі магчымасць апісаць змест спасылкі тэкстам не прадугледжана на дадзеным рэсурсе, то палепшыць гэты недахоп можна запаўненнем тэга апісання спасылкі (аналаг тэга альтэрнатыўнага тэксту для малюнкаў):
www.promo-webcom.by

Пасля, калі рэсурс выйдзе з разраду навічкоў і зойме пэўную нішу ў разглядаемай прадметнай вобласці, можна будзе перайсці да другога, больш складанага і працаёмістага этапу, які патрабуе няспыннага маніторынгу, г.зн. размяшчэння знешніх спасылак на іншых рэсурсах. 

Тут стратэгія дзеянняў аптымізатара зноў падзяляецца на 2 напрамку. Вобразна іх можна назваць, як кантралюемае і хаоснае. Спачатку ўладальнік сам абірае сайты, на якіх ён хацеў бы бачыць спасылку на свой рэсурс. Пры гэтым узнікае пытанне, як і чым зарэгістраваць уладальніка іншага рэсурса. Звычайна схема традыцыйная   –  гэта або ўзаемны лінкаабмен, або капіраванне кантэнту, які часцей за ўсё прадастаўлены тэматычнымі матэрыяламі, артыкуламі, унікальнай інфармацыяй. 

Другі спосаб больш карысны, т.я. перакрыжаваныя спасылкі практычна не граюць аніякай ролі ў павышэнні рангу старонкі, на якую спасылаюцца. Але спецыфічныя моманты чакаюць аптымізатара і тут. Прычына заключаецца ў тым, што ўдасканеленне якасці выдачы прымушае пашукавікоў для атрымання кампактных і максімальна рэлевантных вынікаў выключаць з вынікаў ідэнтычныя дакументы. Метад, якім алгарытм машын вываду ігнаруе падобны кантэнт старонак, пакуль застаецца таямніцай, т.я. спрацоўвае ён не заўсёды аднолькава. 

У сувязі з гэтым можа ўзнікнуць такая  сітуацыя. Напрыклад, для прасоўвання сайта на ім публікуюцца цікавыя артыкулы. Рэсурс, які перадрукаваў артыкул і паставіў знешнюю спасылку на старонку-крыніцу, можа аказацца ў выніках выдачы нашмат вышэй, або наогул старонка-крыніца можа адсутнічаць. Прычына ў тым,што машына пошуку можа не ўключыць старонку-копію ў вынікі выдачы. 

Для барацьбы з такога роду   «несправядлівасцю» можна прапанаваць наступнае. Старонка, на якую перадрукоўваецца артыкул, павінна ўтрымліваць яе мадыфікаваны тэкст, які не парушаў бы аўтарскіх правоў. Напрыклад, у артыкул можна дадаць рэмаркі рэдактара або эксперта, зрабіць канцавыя спасылкі на тэрміны, значэнне яких будзе вытлумачана ў канцы старонкі і г.д. Можна разбіць артыкул на некалькі частак і размясціць кожную з частак на асобнай старонцы. Спасылку на наступную частку прадаставіць не ў выглядзе   «Частка 2» або «Працяг», а ўключыць у тэкст асноўныя ключавыя словы. Напрыклад,    «2. Спасылкавае ранжыраванне (аналіз індэкса цытавання)».  

Наступны галаўны боль аптыміатара   –  гэта некантрылюемае з'яўленне знешніх спасылак на прасоўваемы сайт. Уражанне ад гэтага працэсу можна апраўдана выказаць вядомым выразам Пафагора:   «Дзе няма чысла і меры, там хаос і хімеры». Праўда, адносіцца ён да выпадкаў, калі змест сайта актыўна перадрукоўваецца, і колькасць знешніх спасылак нарастае, як снегавы ком.   

Ужо стала зразумела, што знешнія спасылкі – гэта добра, але працэс іх памнажэння павінен быць пад кантролем. А часцей за ўсё праблема хаваецца ў тэксце, якім прадстаўлены рэсурс, які размяшчаецца пад знешняй спасылкай. Напрыклад, некаторы рэсурс перадрукаваў артыкул і ўказаў у якасці спасылкі назву кампаніі-ўладальніцы сайта. Можа ўзікнуць такая сітуацыя. Кампанія старанна аптымізуе адну са старонак свайго сайта, якая прадастаўляе інфармацыю пра яе дзейнасць і паслугі, пад ключавое слова, а менавіта, яе назву. Мэта зразумелая, набраўшы назву кампаніі ў радку пошуку, з'яўляецца патрэбная для кліента старонка. Аднак у дадзеным выпадку замест гэтай старонкі пашукавік з большай доляй верагоднасць можа выдаць зусім іншыя старонкі, на якіх рзмешчаны артыкулы. Звязна гэта з тым, што для машын пошуку ключавыя словы ў тэксце знешняй спасылкі могуць аказацца нашмат важнейшымі, чым ключавыя словы аптымізуемай старонкі.

З гэтага можна зрабіць наступныя высновы:

1. На старонцы, кантэнт якой будзе капіравацца на іншыя рэсурсы, абавязкова ўказаць, у якім выглядзе будзе прадастаўлена спасылка на рэсурс-крыніцу. Гэта павінна быць тэкставая спасылка, якая ўтрымлівае ключавыя словы, пад якія аптымізуецца старонка.  

2. Пазбягаць перакрыжаваных спасылак, г.зн. спасылак, якія звязваюць старонку-крыніцу інфармацыі і старонку-прыемніцу. Найлепшы варыянт   –  аднанакіраваная спасылка. 

3. Неабходна кантраляваць, хто і як спасылаецца на аптымізуемую старонку. Пажадана, каб старонка са знешняй спасылкай мела падобную з аптымізуемым рэсурсам тэматыку. 

4. Важна, дзе менавіта на старонцы размешчана знешняя спасылка: чым вышэй да пачатку старонкі, тым лепш. Таму спасылка на крыніцу, размешаная на пачатку артыкула, можа аказацца больш істотнай пры разліку рэлевантнасці, чым спасылка, размешчаная ўнізе. Калі артыкул доўгі, то павукі пры індэксацыі могуць апрацаваць толькі яе частку і не ўнесці ў індэкс спасылку на крыніцу.  

5. Адсочвайце магчымасць знешняй спасылкі быць праіндэксаванай пошукавымі сістэмамі. Старонка, размяшчаючы знешнюю спасылку, аддае старонцы-крыніцы пэную частку свайго   PageRank. Значэнне гэтага каэфіцыента раўнамерна размяркоўваецца паміж ўсімі спасылкамі, якія размешчаны на сайце. Г.зн., калі на старонцы ёсць спасылкі на ўнутраныя старонкі свайго сайта і на знешнія, то     PR унутраных будзе зніжаны. Уладальнікі такіх старонак звычайна робяць наступнае. У тэг, змест якога не індэксуецца спайдэрамі, заключаюць знешнія спасылкі. Такім чынам, пашукавікі іх не бачаць,   PR  не змяншаецца і не перадаецца іншай старонцы, а пераходзіць у капілку ўнутраных старонак сайта.  

6. На старонку-крыніцу павінна ўсталёўвацца прамая спасылка, т.я. пашукавікі неадэкватна рэагуюць на спасылкі, якія апрацоўваюцца скрыптамі, аплетамі і іншымі   «шкоднымі» для паўнавартаснай індэксацыі тэхналогіямі.   

7. Пажадана, каб старонка якая спасылаецца, належала карыснаму і раскручанаму рэсурсу з высокай ступенню наведвання. Такія пошукавыя монстры, як Гугл, высока ацэньваюць знешнюю спасылку з аўтарытэтнага рэсурса і павысяць становішча старонкі ў выніках пошуку. 

8. Для большасці пашукавікоў знешняя спасылка больш эфектыўная, чым спасылка праз банэр. 

Калі аптымізуемы сайт размяшчае знешнія спасылкі на іншыя рэсурсы на сваіх старонках, то выкарыстанне вышэйпрыведзеных правіл таксама будзе карысна. Лічыцца, што калі які-небудзь сайт спасылаецца на аналізуемы, то пошукавай машынай гэта будзе ўспрымацца як рэкамендацыя гэтага сайта па тым запыце, які знаходзіцца ў тэксце спасылкі. Для аптымальнай арганізацыі знешніх спасылак, неабходна зрабіць асобную старонку з назвай   «Карысныя рэсурсы», а не  «Спасылкі», як гэта робіцца ў большасці выпадкаў. 

Калі пазбегнуць узаемнага лінкаабмену немагчыма, выкарыстоўваецца варыянт, калі рэсурс А спасылаецца на В, В мае спасылку на С, а С спасылаецца на А. Некаторыя ідуць яшчэ далей, ствараючы свайго роду сеткавую піраміду сайтаў, што спасылаюцца адзін на другі. Аднак часцей за ўсё такі метад праз складанасць маніторыгну ад складаных сувязей не дае жаданага выніку. 

Лепш, калі знешнія спасылкі будуць адкрывацца ў новым акне. Многія не згодны з гэтым патрабаваннем, аргументуючы там, што карыстальнікі павінны ведаць каманду кантэкснага меню   «Адкрыць у новым акне». Аднак не варта спадзявацца на высокі ўзровень карыстальнікаў у валоданні магчымасцямі браўзераў і не ўпускаць магчымасць затрымаць наведвальніка на сайце.   

Сярод сэрвісаў па абмену спасылкамі найбольш папулярны рэсурс  www.webmasteram.ru, рэгістрацыя сайта ў каталозе якога дазволіць атрымліваць прапановы ад уладальнікаў іншых сайтаў. Каб даведацца, адкуль ідуць знешнія спасылкі на аналізуемы рэсурс, можна выкарыстоўваць такія запыты ў радку пошуку: 

1. Яндэкс: «#link=»сайт.com*» або ў «Пашыраным пошуку» абраць «Шукаць старонкі са спасылкамі на дадзены URL» і ўказаць адрас сайта.
2. Google, AltaVista, AllTheWeb: link:www.сайт.com
 3. HotBot і MSN: linkdomain:www.сайт.com
 4. На сайце LinkPopularity.com, задаўшы даследуемы URL, можна азнаёміцца з вынікамі згенераванымі AltaVista і HotBot.

Пажадана аналізаваць знешнія спасылкі, выкарыстоўваючы максімальную колькасць сэрвісаў, т.я. вынікі зрэдку значна адрозніваюцца колькасцю спасылак. Так найбольшую статыстыку выдае   AltaVista, а Google  паказвае толькі тыя старонкі,   PR якіх большы або роўны чатыром. 

Такім чынам, пастаянны і ўважлівы аналіз рэсурсаў, якія ўстанавілі спасылкі на даследваемы сайт, павінен быць неад'емным этапам аптымізацыі. 

Падводзячы вынікі выкладзенаму матэрыялу, можна сказаць, што праца са знешнімі спасылкамі важна ў двух аспектах. Чым больш спасылак будзе ўказваць на сайт, тым хутчэй будзе праіндэксаваны рэсурс поўнасцю, а таксама часцей будзе адбывацца яго індэксацыя разнастайнымі павукамі, якія прыходзяць на сайт па знешніх спасылках. Другая прычына надаваць знешнім спасылкам асаблівую ўвагу – гэта ўлік пашукавікамі цытаванасці старонкі пры вызначэнні месца ў выдачы вынікаў.   


x