Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Аптымізацыя сайта: раўненне на беларускія пошукавікі

«Аптымізацыя пад пошукавыя сістэмы — гэта адзін з найбольш эфектыўных спосабаў прасоўвання рэсурса ў Сеціве». Гэты выраз пачаў усё часцей сустракацца ў апісанні відаў дзейнасці, што прапаноўваць шматлікія інтэрнэт-кампаніі, якія апошнім часам вельмі актыўна прасоўваюць гэту паслугу на беларускі рынак. Нормай сталі заявы аб тым, што аптымізацыя выведзе сайт на першыя пазіцыі ў выніках выдачы па запытах у найбольш папулярных рускамоўных пошукавых сістэмах, такія як Яндэкс, Рамблер, Апорт і г.д. Пры гэтым беларускія пошукавікі практычна нідзе не ўзгадваюцца, таму складаецца ўражанне, што ўсе спяшаюцца заняць месца пад сонцам, але на чужой тэрыторыі.

Для тых, хто плавае ў ІТ-асяроддзі, усведамленне неабходнасці аптымізацыі сайтаў пад пошукавыя сістэмы ўжо даўно не з’яўляецца навінкай або данінай модзе. А большасці тых, каму яна патрэбна, яе чарадзейная сіла амаль невядома. Адсюль і малая запатрабаванасць у адпаведнай паслузе, па-ранейшаму шмат нерэлевантных сайтаў, якія выдаюцца беларускімі пашукавікамі, нізкае наведванне карысных рэсурсаў, якія складана адабраць сярод інфармацыйнага смецця, страчаныя кліенты, якія не змаглі адшукаць сайт, адпаведна, нізкая эфектыўнасць рэсурса з пункту гледжання падтрымкі бізнесу. І, як вынік, ціхае расчараванне і ўсведамленне збітага для шматлікіх уладальнікаў беларускіх сайтаў меркавання пра тое, што Байнэт слабы, нераскручаны і малаэфектыўны.

Бум, які адбываецца ў беларускай частцы Сеціва на дадзены момант вакол пошукавай аптымізацыі, наводзіць на пэўныя разважанні. Праўдзівасць іх пацвярджаецца пры камунікацыі з уладальнікамі рэсурсаў, якія ў дадзеную адзінку часу папросту задаволены іх наяўнасцю, а далейшае ўдасканальванне іх пакуль не клапоціць. Як аказалася, большасць ўладальнікаў беларускіх сайтаў зусім не ўсведамляюць неабходнасці правядзення пошукавай аптымізацыі Інтэрнэт-рэсурсаў пад нашыя пошукавыя сістэмы.

Таму паспрабуем зірнуць на аптымізацыю вачыма сярэднестатыстычнай беларускай кампаніі, якая займаецца традыцыйным бізнесам, мае на рынку ўстойлівую пазіцыю, некалькі гадоў таму завяла ў недрах Сусветнага павуціння прыстойны рэсурс. Яго адрас, што красуецца на візітоўцы дырэктара, прыносіць яму прыемнае адчуванне істотнасці некалі праведзенай тытанічнай працы па пошуку студыі, дзе і быў замоўлены сайт. Вось, здавалася б, традыцыйны атрыбут прасунутай фірмы ў наяўнасці, а значыцца, можна на яго і забыцца. Аднак несвядома ўпушчаны галоўны момант – ніхто не задумаўся пра даступнасць сайта.

Можна займацца раскруткай сайта пры дапамозе традыцыйнай і онлайнавай рэкламы, рэгістраваць у каталогах і пошукавых сістэмах, але калі ў выдачы па запыце сайт апынецца на пазіцыях, далекіх ад першага дзесятка, то верагоднасць з’яўлення на ім наведвальнікаў будзе надзвычай нізкай. Менавіта праз пошукавыя сістэмы на большасць сайтаў прыходзіць каля 80% наведвальнікаў. Т.ч. калі кампанія арыентавана на беларускі рынак, то лепшым метадам раскруткі яе сайта будуць высокія пазіцыі ў найбольш папулярных пашукавіках і каталогах Байнэту: Tut.by,Akavita.by, Br.by, Open.by, Poisk.com.

Няўзброены позірк на большасць сайтаў вядомых беларускіх прадпрыемстваў і фірм зрэдку ўражвае ўяўленне. Мноства якасных з пункту погляду дызайну і кантэнту сайтаў ляжыць статычным грузам, наведванне іх вельмі нізкае і рэальнай карысці ад іх няма. І не аднойчы кіраўнікі такіх кампаній лавілі сябе на думцы, што сайт выконвае не больш, як іміджавую функцыю. Многія беларускія фірмы выдаткуюць вялікія сумы на рэкламу ў спецыялізаваных СМІ краін блізкага замежжа, спрабуючы выйсці на іх рынак, але выпускаюць з віду магчымасць, якая ляжыць на паверхні – зрабіць сайт даступным. Выдаткі на аптымізацыю рэсурса ў выніку апынуцца значна меншымі, чым сістэматычныя траты на правядзенне рэкламных акцый. Пры гэтым працягласць эфекту ад аптымізацыі не параўнальна ні з якімі іншымі метадамі раскруткі.

Зараз сайты шматлікіх буйных прадпрыемстваў, выкананыя на добрым узроўні, выціскаюцца пры ранжыраванні пошукавых вынікаў сайтамі не менш вядомых, але больш дынамічных кампаній, якія паспяхова пажынаюць плады праведзенай аптымізацыі пад беларускія пошукавыя сістэмы. Гэта яшчэ раз пацвярджае ўжо збітую ісціну пра тое, што недастаткова мець сайт, трэба мець эфектыўны сайт. Аднак, калі пра ўдасканаленне сайта заводзіцца гутарка з яго уладальнікам, прычым не адыходзячы ад браўзера, дэманструючы канкрэтныя факты, аргументуецца важнасць і своечасовасць адпаведных дзеянняў, на жаль, нічога, акрамя здзіўлення і падазроных заўваг пра тое, што за сайт зноўку давядзецца плаціць, у большасці не сустракаецца. Таму на дадзены момант трэба праводзіць масавы лікбез з нагоды неабходнасці і актуальнасці правядзення своечасовай аптымізацыі беларускіх сайтаў і асаблівую ўвагу аддаваць іх пазіцыям у пашукавіках Байнэту.

Інфармацыя, якая ўжо існуе па гэтым пытанні, носіць часцей за ўсё рэкламны характар, што адразу ж прыводзіць да частковага непрыняцця яе сэнсу. Шмат хто ўспрымае яе як чарговую даніну модзе і магчымасць выцягнуць капейку, напрыклад, з айчынных прадпрыемстваў, якія з цяжкасцю і так выдаткавалі грошы на «проста сайт». Гэта ў чарговы раз даказвае, што большасць уладальнікаў беларускіх сайтаў не разумеюць, наколькі б павялічылася наведванне і эфектыўнасць сайта, калі б ён быў даступным для пошукавых сістэм.

Многія палічаць неістотным сцверджанне, што беларускія сайты абавязкова павінны змагацца за пазіцыі ў нашых пашукавіках, і проста не прымуць яго пад увагу. Бо прасунутыя карыстальнікі ведаюць магчымасці якаснага пошуку, які прадастаўляе Яндэкс па беларускім рэгіёне, ды і магчымасці іншых пашукавікоў Рунэту пры адпаведнай пабудове будзе дастаткова.

Аднак на дадзены момант нельга ўпускаць з віду той факт, што жорсткая барацьба за высокія пазіцыі ў беларускіх пашукавіках – не за гарамі. Байнэт акрэслена ідзе за тэндэнцыямі, якія назіраліся ў развіцці больш прасунутага субрата, г.зн. расійскага рэгіёну, некалькі год таму. Тым больш, на тое, каб заняць высокія пазіцыі ў беларускіх пашукавіках, сёння давядзецца патраціць нашмат менш намаганняў па аптымізацыі сайта, чым для дасягнення адпаведных вынкаў на расійскіх сістэмах.

Акрамя таго, вядома, што логіка пошукавых алгарытмаў большасці пошукавых машын практычна ідэнтычная. Колькасць крытэраў, якія ўлічваюцца пашукавіком пры разліку рэлевантнасці старонкі і складанасць яго пошукавага механізму перш за ўсё залежаць ад тэхнічных магутнасцей. Так, у гэтым плане нашыя пашукавікі бясспрэчна слабейшыя. Іх магутнасці дазваляюць улічваць толькі самыя агульныя фактары, па якіх ранжыруюцца сайты. Напрыклад, яны могуць прааналізаваць колькасць спасылак на сайт, але не паўнавартасна ўлічваюць тэкст знешніх спасылак, які, напрыклад, вельмі істотны для больш прасунутых пашукавікоў і, адпаведна, павышае якасць разліку рэевантнасці старонак.

У сувязі з гэтым становіцца відавочна, што аптымізаваць сайт пад беларускія пашукавікі дастаткова проста. Галоўнае, надаць увагі агульным фактарам аптымізацыі, якія характэрны для пошукавых машын наогул: унутраным і знешнім спасылкам, іх тэксту, выбару і пазіцыянаванню ключавых слоў, тэматычнай цэласнасці, запаўненню патрэбных тэгаў і г.д.

Вядома ж, у працэсе развіцця беларускія пошукавыя машыны будуць не толькі нарошчваць тэхнічную базу, але і ўдасканальваць праграмныя кампаненты: робатаў, што індэксуюць сайты, базы дадзеных, механізмы выдачы вынікаў пошуку. Канкурэнцыя, якая няўрымсліва павялічваецца сярод адпаведных рэсурсаў, прымусіць эвалюцыйна развівацца і нашыя пашукавікі. Аптымістычны погляд у будучыню дазваляе накіраваць уладальнікаў сайтаў на тое, што беларускія павучкі будуць прыходзіць на нашыя сайты часцей і больш сістэматызавана, а якасць пошуку значна павысіцца. Застаецца спадзявацца, што байнэтаўскія сайты не адстануць ад дадзенай тэндэнцыі і значна палепшаць не толькі кантэкт і дызайн, але і будуць спрыяць канкрэтнай рабоце з імі пошукавых сістэм.

Так, марыць ніхто не забароніць. А пакуль мы знаходзімся ў стадыі чакання светлай будучыні, будзе ўсё ж такі карысна яшчэ раз усвядоміць важнасць аптымізацыі сайта, г.зн. магчымасці зрабіць яго больш даступным і блізкім для патэнцыйных кліентаў.

І нельга забывацца на тое, што калі аптымізаваны сайт заняў прыстойную пазіцыю сярод беларускіх сайтаў, адпаведна павялічылася колькасць наведвальнікаў з усімі вынікаючымі адсюль дабротамі, то чакаць палёгкі рана. Няспынны маніторынг сайта, аналіз яго пазіцый і карэктыроўка намаганняў па аптымізацыі павінны стаць неад’емнымі мерапрыемствамі для любога сайта, які змагаецца за права быць эфектыўным бізнес-інструментам.

x