Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Аптымізацыя форума пад пошукавыя сістэмы

Апошнім часам стала заўважна тэндэнцыя выкарыстоўваць для раскруткі тэматычных сайтаў форумы. Наяўнасць на сайце форумаў заўжды прыносіць карысць рэсурсу. Стварэнне суполкі рэгулярных наведвальнікаў фарміруе прыхільнасць да сайта, а актуальныя тэмы форума прыцягваюць наведвальнікаў з пошукавых сістэм, якія з большай доляй верагоднасці могуць стаць патэнцыйнымі наведвальнікамі сайта і, магчыма, кліентамі кампаніі, якія падтрымліваюць форум.

Істотную ролю для рэсурса, што прасоўваецца, адыгрывае забяспечаная паміж ім і форумам зваротная сувязь. Каб прывабіць наведвальнікаў на форум, можна на старонках з артыкуламі, навінамі, спасылкамі на выкананыя кампаніях праекты дадаваць спасылкі кшталту
«Абмеркаваць на форуме». У сваю чаргу, у паведамленні форума можна дадаць спасылкі на старонкі сайта, пры ўмове, калі яны ўтрымліваюць інфармацыю, рэлевантную той, што абмяркоўваецца.

Аднак для таго, каб форум стаў эфектыўным інструментам у прасоўванні сайта, ён сам павінен быць раскручаным, наведваемым і пастаянна абнаўляльным. Для гэтага варта стварыць актуальныя тэмы, якія павінны выклікаць спрэчкі, пытанні, і, адпаведна, адказы, не дапушчаць спробы спаму, а таксама стала сачыць за тэматычнай каштоўнасцю паведамленняў. Але, як паказвае практыка, гэтых мер недастаткова, т.я. яны датычацца толькі аднаго аспекту раскруткі, а менавіта, тэкставага зместу старонак форума. Акрамя гэтага, выкананне гэтых банальных рэкамендацый прынясе карысць толькі для карыстальнікаў, але ніяк не для пошукавых сістэм.

Такім чынам, мы падышлі да ўсведамлення аднаго з самых істотных фактараў, які ўплывае на прасоўванне форума, і, у першую чаргу, на падтрымліваемы ім сайт
гэта аптымізацыя форума пад пошукавыя сістэмы. У гэтым працэсе асаблівыя цяжкасці ўзнікаюць на пачатковым этапе, калі на форуме мала тэм, паведамленняў і наведвальнікаў. Т.я. прасоўванне форума ў пошукавых сістэмах дастаткова крапатлівая і нялёгкая праца, то і займацца ім варта толькі пасля таго, як форум напоўніцца хаця б мінімумам інфармацыі.

Для пачатку разгледзім тыя магчымасці, якія павінны быць улічаны аптымізатарам яшчэ на этапе праектавання форума.

Выбар дамена для форума

Важным фактарам, які істотна ўплывае на індэксацыю форума павукамі пошукавых сістэм, з'яўляецца яго размяшчэнне. Пажадана ствараць для форума асобны дамен. Найбольш пашыраны варыянт — паддамен forum на дамене раскручваемага сайта. Напрыклад, варыянт forum.site.com больш прымальны, чым стварэнне форуму раздзела, г.зн. site.com/forum.Форум – гэта пастаянна абнаўляльны рэсурс, які часцей звычайнага наведваюць індэксавальныя спайдэры, таму пры правільнай будове адраса павукі ў першую чаргу будуць заходзіць на форум.

Акрамя гэтага можна выкарыстоўваць форум як сродак прываблівання павукоў на старонкі сайта. Для гэтага трэба ўверсе кожнай старонкі форуму мець спасылку на галоўную старонку раскручваемага сайта, размясціць лагатып кампаніі і прадубляваць яго тэкставай спасылкай.

Аптымізацыя загалоўкаў старонак форума

Наступным момантам, істотным для павышэння рэлевантнасці форума пошукавым запытам, з'яўляецца аптымізацыя загалоўкаў старонак. Звычайна выкарыстоўваецца такі варыянт: назва форума
катэгорыя тэма. Аднак такая іерархічная паслядоўнасць зручна толькі для карыстальніка, але не павышае рэлевантнасць старонкі. Т.я. змест тэга: Размяшчэнне сайта ў пашукавіку <- Прасоўванне сайта <- Форум Promo Webcom. У дадзеным выпадку сімвалы, якія будуць улічаны пошукавай сістэмай пры аналізе загалоўка (каля 80), утрымліваюць важныя ключавыя словы.

Пераўтварэнне дынамічнага змесціва старонак

Далей пры пачатковай аптымізацыі форума неабходна ўдзяліць увагу такой магчымасці, як перавядзенне дынамічный выдачы старонак у статычную. Гэты этап з'яўляецца не абавязковым, і шмат хто аспрэчвае яго неабходнасць, аднак варта ўлічваць той факт, што шматлікія пошукавыя сістэмы ўсё яшчэ насцярожана ставяцца да дынамічнай выдачы вынікаў апрацоўкі дадзеных. Прыкладна сутнасць задачы заключаецца ў пераўтварэнні
URL-адраса кшталту forum.site.com/index.php?theme=7&threadid=4&messageid=62 на адрас forum.site.com/theme7/thread4/message62.

Тым, хто жадае рашыць гэтую задачу, можна параіць прагледзець адпаведныя рэкамендацыі па выкарыстанні функцыі mod_rewrite на форумах.

Аптымізацыя тэксту

Каб аблегчыць аптымізацыю форума, неабходна прытрымлівацца стратэгіі падтрымкі тэматычнай цэльнасці асобных старонак. Т.я. форум пераважна з'яўляецца тэматычным, то неабходна вылучыць некалькі тэм, па ключавых словах якіх будуць аптымізавацца адпаведныя старонкі. Для павышэння рэлевантнасці тэксту старонкі назву тэмы варта заключыць у тэг загалоўка як можна больш высокага ўзроўня. Можна прадубляваць назву тэмы ў такім навігацыйным элеменце як шлях
(Форум Promo Webcom > Прасоўванне сайта > Агульныя пытанні інтэрнет-маркетынгу), а таксама ўнізе старонкі ў выглядзе: «Папярэдняя тэма | Прасоўванне сайта | Наступная тэма». Пры гэтым будзе больш правільна замяніць словы «Папярэдняя» («Наступная») тэма» рэальнымі назвамі гэтых тэм. Напрыклад: «Інтэрнет-рэклама | Прасоўванне сайта | Юзабіліці».

Для павышэння рэлевантнасці старонак форума пошукаваму запыту, можна пісаць словы ў тэгу вылучэння тэксту. Зразумела, што наведвальнікі пры складанні тэксту паведамлення гэтым займацца не будуць, хаця магчымасці для гэтага ёсць амаль на ўсіх форумах. Таму будзе лепш, калі мадэратар тэмы сам будзе вылучаць гэтым тэгам найбольш важныя ключавыя словы. Аўтары паведамленняў, спадзяюся, не пакрыўдзяцца на такое рэдагаванне, а пошукавыя сістэмы павысяць рэлевантнасць дадзенай старонкі ў выніках выдачы.

Важна, каб мадэратары правяралі правільнасць напісання выкарыстаных у паведамленнях ключавых слоў, клапоцячыся пра тое, як гэтыя словы будуць пазнавацца пошукавай сістэмай. Такія карэктывы будуць карысныя, т.я. пераважная большасць памылак на форуме з'яўляецца банальнымі абдрукоўкамі.

Асаблівасці індэксацы старонак форума

Форум, які пастаянна папаўняецца паведамленнямі, вельмі хутка пераўтвараецца ў дастаткова грунтоўную частку сайта. Усё большы аб'ём кантэнту стварае пэўныя цяжкасці пры індэксацыі старонак пошукавымі павукамі. Калі прааналізаваць змест форума, то можна заўважыць, што некаторая частка яго кантэнту з'яўляецца мала інфарматыўнай для пошукавіка. Гэта адносіцца да такіх раздзелаў форума, як спіс карыстальнікаў, прыватныя паведамленні, каляндар, статыстыка, пошук, стварэнне новых паведамленняў і адказаў, дапамога і інш. Т.я. аб'ём інфармацыі, якая можа быць праіндэксавана спайдэрам на старонцы, абмежаваны, то варта абавязкова закрываць усе часткі старонкі, якія не нясуць сэнсавай нагрузкі, ад індэксавання.

Пад асобы каранцін павінна патрапіць старонка са спісам зарэгістраваных карыстальнікаў або з апісаннем профіляў карыстальнікаў. Такія старонкі ўтрымліваюць вялікую колькасць зыходных спасылак на асабістыя і карпаратыўныя сайты ўдзельнікаў форума, якія могуць істотна знізіць вагу дадзенай старонкі ўнутры сайта.

Разгледзеныя вышэй абмежаванні дэкларуюцца ў файле
robots.txt. Т.ч. для індэксацыі павінна заставацца адкрытай толькі самая істотная інфармацыя, г.зн. загалоўкі тэм, паведамленні па іх, а таксама спасылкі, што вядуць на падтрымліваемы ім сайт.

Выбар запыту

Дастаткова часта ўладальнікі сайтаў аптымізуюць яго галоўную старонку пад запыт «форум».  Беспаспяховасць пераважнай большасці такіх спроб звязана з тым, што дадзены запыт з'яўляецца адным з самых высокаканкурэнтных. Больш паспяховай будзе аптымізацыя пад выраз «форум пра <тэматыка форума>». Напрыклад, Форум пра пошукавую аптымізацыю і раскрутку.

Яндэкс на запыт «форум» выдае больш за 40 тысяч сайтаў, «форум аб» - каля 10 тысяч і «форум пра» - больш за тысячу сайтаў. Прыведеная статыстыка яскрава сведчыць, што да выбару дапыту, пад які будзе аптымізавацца галоўная старонка форума, варта падысці з асаблівай увагай.

Калі ж спроба прарвацца ў пашукавіках на першыя пазіцыі па запыце «форум» будзе паспяховай, то карысці ад гэтага будзе не шмат. Звычайна такія намаганні абарочваюцца вялікай колькасцю нямэтавых карыстальнікаў, якія, патрапіўшы на тэматычны форум, пакідаюць шмат паведамленняў «не па тэме».Таму мадэратару давядзецца большую частку часу прысвяціць ачыстцы форума ад неістотных паведамленняў.

Акрамя вышэйвыкладзеных магчымасцей, якія павінны быць улічаны пры прасоўванні форума ў пошукавых сістэмах, варта ацэньваць аб'ём старонак. Магчымыя праблемы з няпоўнай індэксацыяй старонак вялікіх памераў прыводзяць да рэкамендацыі фарміраваць старонкі вагой не больш за 100 Kb. Г.зн., калі тэма актыўна абмяркоўваецца (напрыклад, Прасоўванне ў беларускіх пашукавіках) і па ёй з'яўляецца шмат паведамленняў, то пры перавышэнні пэўнай вагі для тэмы мусіць генеравацца новая старонка.

Пры аптымізацыі старонак форума па аб'ёме варта звярнуць увагу на графічныя выявы на старонках, якія дадаюць карыстальнікі, у прыватнасці, на аватары. Карыстальнікі часта не задумваюцца пра хуткасць загрузкі старонак, на якіх пэўнаму ніку адпавядае пэўны малюнак, і выкарыстоўваюць «важкія», не аптымізаваныя пад вэб малюнкі. Абмежаваць удзельнікаў форума жорсткімі рамкамі на памер аватара дастаткова складана, т.я. можна нарваца на незадаволенасць наведвальнікаў, асабліва пачаткоўцаў. Таму больш зручным варыянтам будзе незаўважная для вока карыстальнікаў аптымізацыя графікі мадэратарам форума, які прывядзе ўвесістыя графічныя выявы да 2 4 без страты іх якасці.

Т.ч., можна зрабіць выснову, што  праца над форумам - дастаткова складаны працэс, які патрабуе пастаяннага маніторыгну і ацэнкі атрыманых вынікаў. Аднак затраты на аптымізацыю форума пад пошукавыя сістэмы заўсёды акупляюцца і робяць яго эфектыўным рухавіком сайта, які прасоўваецца.


x