Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Эфектыўныя тэгі для аптымізацыі сайта

Таццяна Зуёнак

Мета-тэгі ўяўляюць сабой каманды для web-сервера або браўзера, якія не ўплываюць на адлюстраванне старонкі. З пункту погляду аптымізацыі, тэгі з’яўляюцца важнымі аб’ектамі, правільная работа з якімі – гарант поспеху пры стварэнні эфектыўнага сайта

Аптымізацыя раздзела HEAD

Частка сыходнага коду, што змешчана ўверсе старонкі, адносіцца да найбольш важных зон, якая павінна знаходзіцца пад пільнай увагай аптымізатара. Як ні парадаксальна гучыць, але менавіта максімальная прастата коду з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў, што  павінен улічвацца аптымізатарам пры працы з раздзелам Head.

Большасць неаптымізаваных сайтаў складаюцца са старонак, дзе гэты раздзел забруджаны не істнотнай для машыны пошуку інфармацыяй, якая перашкаджае эфектыўнай працы спайдэраў. Ім давозіцца разграбаць кучу смецця, каб дайсці да ключавых слоў, размешчаных у самых важных тэгах, напрыклад, у Title. Аднак, як паказвае практыка, у неаптымізаваных старонак найбольш выжныя тэгі размешчаны бліжэй да заканчэння раздзела загалоўка.

Асабліва грашаць збыткоўным кодам раздзела Head старонкі, створаныя ў візуальных HTML-рэдактарах. Аўтаматычна згенераваная структура дакумента папаўняецца тэгамі, якія заяўляюць пра выкарыстанне праграмнага сродку, утрымлівае разнастайныя каментары, звесткі пра аўтара або арганізацыю, якой належыць сайт (тэг  Copyright) і інш. Дастаткова часта распрацоўшчыкі старонак дадаюць у раздзел Head мета-тэгі, якія дакладна рэгламентуюць працу павука-індэксатара з дадзенай старонкай (Robots – кіраванне паводзінамі пошукавых робатаў на старонцы; Revisit – кіраванне другасным наведваннем старонкі робатам і інш).

Аднак сучасныя робаты часта не прыслухоўваюцца да выпісаных парад і скануюць сеткавыя рэсурсы па сваіх методыках.

Неабходна старанна абгрунтоўваць наяўнасць на пачатку сыходнага коду старонкі кожнага тэга і пазбягаць тых тэгаў, якія ніяк не ўплываюць на выніковасць аптымізацыі сайта. «Залішнія» тэгі не дадаюць на старонку нічога карыснага, так як не могуць утрымліваць ключавых фраз і, адпаведна, не адыгрываюць аніякай ролі ў павышэнні рэлевантнасці старонкі.

Такім чынам, раздзел Head старонкі не павінен утрымліваць тэгаў, якія не нясуць інфармацыйнай нагрузкі для пошукавай сістэмы. Замест іх на першых пазіцыях павінны быць змешчаны элементы, змест якіх павышае рэлевантнасць старонкі.

Тэг загалоўка старонкі Title

Пажадана, каб тэг Title, змест якога з’яўляецца найважнейшым фактарам, які ўлічваецца пры разліку рэлевантнасці старонкі, быў размешчаны як можна бліжэй да пачатку старонкі. Галоўнае правіла аптымізацыі тэгаў загалоўка старонкі заключаецца ў тым, што кожная старонка павінна мець свой унікальны Title. Аптымальная даўжыня зместу тэга – да 80 сімвалаў. Больш доўгі тэкст загалоўка не толькі  не прынясе аніякай карысці, але можа быць успрыняты пошукавай машынай як спам.

Ключавыя словы неабходна пісаць на самым пачатку загалоўку і імкнуцца да таго, каб яны не паўтараліся. Зрэдку дубляванне ключавых слоў усё ж такі дапушчаецца пры ўмове, што паўторныя элементы фразы не будуць ісці адзін за адным. Напрыклад, змест загалоўку для інтэрнэт-крамы па  продажу кніг, а таксама кампакт-дыскаў можа быць такім:

Словы, пазначаныя ў тэгу Title, адлюстроўваюцца ў выглядзе спасылкі на старонцы вынікаў пошуку, пры націсканні на якую карыстальнікі пераходзяць з пошукавай сістэмы на старонку сайта. Таму змест тэга загалоўка старонкі павінен быць ёмістым і інфармацыйным.

Тэг загалоўка неабходна пісаць для старонкі только адзін раз. Метад выкарыстання некалькіх тэгаў Title з мэтай павелічэння колькасці ключавых фраз, даступных для пашукавіка, адносіцца да спамерскіх метадаў аптымізацыі.

Не рэкамендуецца выкарыстоўваць у тэгу слова, поўнасцю напісанае вялікімі літарамі, калі ў гэтым няма пэўнай неабходнасці. Калі ў тэксце выкарыстоўваюцца знакі прыпынку, то яны павінны быць прыціснуты да слова справа ад яго, пасля чаго павінен стаяць прабел. Словы, набраныя ў тэгу Title праз п р а б е л, успрымаюцца пошукавай сістэмай як група нязвязных сімвалаў.

Такім чынам, па значымасці для вызначэння пазіцыі старонкі ў выніку покушу тэг Title адыгрывае найважнейшую ролю непасрэдна пасля аптымізацыі зместу самой старонкі.

Мета-тэг апісання старонкі Description

Змест мета-тэга ўяўляе сабой сціслае апісанне старонкі сайта. Стаўленне пошукавых сістэм да дадзенага тэга разнастайнае і зрэдку непрадказальнае. Таму, каб не выпусціць нават самую малую магчымасць павысіць рэйтынг сайта, запаўняць гэты тэг варта заўсёды. Пры гэтым найбольш важныя ключавыя словы трэба размяшчаць як можна бліжэй адно да другога, але не побач.

Дастаткова часта тэг Description запаўняецца тэкставай паслядоўнасцю, што складаецца толькі з ключавых слоў. Неабходна пазбягаць такой збыткоўнасці і імкнуцца да фарміравання зместу апісальнага тэга ў выглядзе правільнага чытальнага сказа. Акрамя таго, трэба не забывацца на тое, што ключавыя словы, пад якія аптымізуецца як мета-тэг Description, так і іншыя элементы HTML-коду, абавязкова павінны з адпаведнай частатой сустракацца непасрэдна ў тэксце самой старонкі.

Для кожнай старонкі пажадана скласці ўласны тэкст тэга апісання з улікам тых ключавых слоў, пад якія яна аптымізуецца.

Пошукавыя сістэмы усталёўваюць розныя нормы па абмежаванні даўжыні гэтага тэга і ў залежнасці ад гэтага ўспрымаюць только зададзеную колькасць сімвалаў. Аптымальная даўжыня аптымізаванага тэга апісання не павінна перавышаць 150 сімвалаў.

Некаторыя пошукавыя сістэмы аналізуюць змест гэтага тэга і ўлічваюць наяўнасць у ім ключавых слоў пры разліку рэлевантнасці старонкі, іншыя – не. Першую катэгорыю пашукавікоў таксама можна падзяліць на тыя, якія выводзяць змест тэга апісання ў вынік пошуку адразу пасля тэга загалоўку старонкі Title, і тыя, якія бяруць у якасці апісання першыя 150 – 200 (да 256) сімвалаў тэксту, бачнага на старонцы. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць дастаткова пашыраны метад капіравання ў мета-тэг Description зместу тэга загалоўка Title, а таксама выкарыстоўваць тэгі Description і/або Title як яшчэ адзін тэг Keywords.

Такім чынам, асноўная функцыя тэга апісання – папярэдняе інфармаванне карыстальніка пра тое, чаму прысвечана старонка, выдадзеная ў выніках пошуку. Таму тэкст тэга павінен быць сціслым, зразумелым, не мець ярка выражаны рэкламна-заклікальны характар, так як часцей за ўсё менавіта па гэтай інфармацыі карыстальнік вырашае, перайсці на старонку ці не.

Мета-тэг ключавых слоў Keywords

Першапачаткова мета-тэг Keywords выкарыстоўваўся для палягчэння працы пошукавай сістэмы пры індэксацыі сайтаў. Вэбмайстра складаў спіс ключавых слоў, якія адлюстроўвалі тэматыку сайта, а робат, індэксуючы яго, збіраў не толькі бачны тэкст, але і змест тэга. Пры ацэнцы рэлевантнасці старонак большую вагу, а адпаведна, больш высокую пазіцыю пры пошуку атрымлівала тая старонка, тэг якой утрымліваў слова запыту.

Сёння вызначылася тэндэнцыя поўнага адмаўлення пашукавікоў ад аналізу зместу гэтага тэга. Пры індэксацыі большасцю пошукавых сістэм улічваецца толькі тая інфармацыя, якую карыстальнік можа ўбачыць на старонцы, г.зн, прыхаваныя палі і ўсе іншыя палі, акрамя тых, якія пры індэксаванні сайтаў ігнаруюцца. Аднак запаўненне тэг ключавых слоў усё ж такі рэкамендуецца, няхай нават гэта будзе толькі данінай некалі добраму правілу напісання паўнавартаснага коду.

Падрабязнасцям выбару ключавых слоў, якія павінны быць размешчаны ў тэгу, прысвечаны артыкул Выбар ключавых слоў для сайта. Таму можна нагадаць толькі асноўныя моманты, якія неабходна ўлічваць пры аптымізацыі тэга ключавых слоў.
Не варта ўключаць ў Keywords службовыя словы (прыназоўнікі, саюзы і г.д.), паўтараць словы 2 і больш разоў, запісваць словы ў множным ліку. Чарговасць ключавых слоў складаецца ў парадку змяншэння ступені важнасці. Словы з маленькай літары не патрэбна дубляваць словамі з вялікай за выключэннем абрэвіятур, асабовых імёнаў, назваў кампаній, гандлёвых марак і г.д. Звычайна паслядоўнасць ключавых слоў складае не больш за 250 сімвалаў, а збыткоўныя сімвалы проста не ўлічваюцца сістэмамі.


Высновы

Пры правядзенні аптымізацыі неабходна пазбягаць выкарыстання стратэгіі шматразовага паўтарэння ключавых слоў і фраз з мэтай павышэння рэлевантнасці старонкі. Правіла аптымальнага ўключэння ключавой фразы ў тэгі можна сфармуляваць так: неабходна выкарыстоўваць адзін раз ключавую фразу ў тэгу Title,, адзін – два разы (але не больш) змясціць яе ў тэг апісання Description, некалькі варыяцый або версій ключавой фразы уключыць у тэг ключавых слоў Keywords.

Тэгі Title, Description і Keywords павінны размяшчацца ў адзін радок без разрываў і пераносаў радка. Звычайная практыка размяшчэння тэгаў у асобныя радкі часта вядзе да цяжкасцей пры працы робатаў пры счытванні тэгаў.

Пры аналізе сайта неабходна старанна разбіраць па костках шкілет кожнай старонкі і імкнуцца глядзець на яго вачыма пошукавай сістэмы. Час, які Вы аддасцё на дэтальнае вывучэнне зыходнага коду і яго аптымізацыю, акупіцца дасягненнем сайтам высокіх пазіцый у выніках пошуку.

x