Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Кошт запыту. Тры пытанні кантэкснай рэкламы

Webcom Media
Калі вы толькі пачынаеце сваю рэкламную кампанію ў інтэрнэце, то напачатку вельмі істотна валодаць інфармацыяй аб кошце пытання, а канкрэтна, аб значэнні такіх параметраў як час і грошы. Яны граюць ключавую ролю ў прыняцці рашэння, неабходна вам гэта ці не. Калі ж прынята рашэнне, што неабходна, то прыходзіць наступнае пытанне: дзе распачаць сваю рэкламную кампанію, каб дасягнуць максімальна эфектыўнага выніку?

Аб тым, што кантэксная рэклама з'яўляецца самым танным інструментам прасоўвання ў інтэрнэце, многім карстальнікам стала вядома падчас крызіса. А аб тым, што кантэксная рэклама з'яўляецца адным з самых эфектыўных інструментаў прасоўвання ў інтэрнэце, даведаліся тыя карыстальнікі, якія паспрабавалі гэта на практыцы і ацанілі атрыманыя вынікі.

Таму калі вы раздумваеце над тым, ці варта запускаць рэкламную кампанію ў рэжыме он-лайн, спачатку вырашыце, ці жадаеце вы павялічыць прыбытак ад продажаў сваёй камнаніі. Калі так, то вам застаецца толькі адказаць на пытанні часу, грошай і месца, а таксама абраць добрую кампанію па аказанні інтэрнэт-паслуг.

Пытанне часу

Кантэксная рэклама — гэта ідэальны інструмент для імгненнага павелічэння продажаў. У залежнасці ад пастаўленых мэтаў, а таксама ад спецыфікі прадукта альбо паслугі, што вы прапануеце, аб'явы могуць насіць сталы, сезонны альбо разавы характар.

Напрыклад, калі ў пэўны момант ваша кампанія праводзіць акцыю, то найбольш аптымальнай будзе разавая публікацыя. Калі ж вашай мэтай з'яўляецца рэгулярнае павелічэнен плыні кліентаў, то размяшчацца ў Сеціве лепш стала. У асноўным для дасягнення гэтай мэты вам спатрэбіцца каля пяці месяцаў.

Што тычыцца тэрмінаў распрацоўкі і запуска рэкламнай кампаніі, то гэта займае прыкладна адзін альбо два дні. Пасля гэтых дзён вашы аб'явы пачнуць публікавацца ў інтэрнэце і прыцягваць першых пакупнікоў.

У залежнасці ад графіку вашае працы абіраецца прамежак часу, цягам якога будзе размяшчацца ваша кантэксная рэклама. Напрыклад, калі вы працуеце з 9.00 да 18.00, то і абвесткі будуць дэманстравацца з 9.00 да 18.00. Больш за тое, некаторыя кампаніі па аказанні інтэрнэт-паслуг улічваюць у настройках рэкламнай кампаніі нават абедзенны перапынак.

Варта адзначыць, што час размяшчэння абвестак таксама залежыць ад памеру бюджэта і працягласці пракруткі вашай кантэкснай рэкламы. Калі вы не плануеце траціць на яе больш за прапануемую суму, але пры гэтым хочаце публікавацца некалькі месяцаў, то для паказу абвестак варта абраць прамежак часу, цягам якога назіраецца найвышэйшая наведвальнасць сярод карыстальнікаў.

Пытанне грошай

У кожным канкрэтным выпадку кошт рэкламнай кампаніі вызначаецца індывідуальна. Тут грае ролю спецыфіка дзейнасці і канкурэнтнасць тэматыкі. У асноўным, сярэдні цэтлік за адзін месяц размяшчэння складае 300 — 400 тысячаў беларускіх рублёў.

Кошт на кантэксную рэкламу наўпрост залежыць ад колькасці ключавых запытаў, якая, у сваю чаргу, вызначае кошт за клік. Ад простасці і ступені распаўсюджвання пошукавага запыту залежыць перыядычнасць яго набору. Напрыклад, калі запыт носіць агульны характар (кампутар набыць) і мае шырокую папулярнасць сярод патэнцыйных кліентаў, то кошт за клік будзе дастаткова высокі.

Кошт за клік залежыць ад характару інфармацыйнага рэсурса. У большасці выпадкаў дэманстрацыя кантэксту на старонах пошукавых машын каштуе даражэй, чым на вузкаспецыялізаваных сайтах. Больш за тое, кошт кантэкснай рэкламы таксама вызначаецца канкрэтным месцам размяшчэння абвестак на старонках пошука.

Напрыклад, у зоне спецразмяшчэння кошт за клік будзе вышэй, чым у зоне гарантаваных паказаў. Аднак гэта не значыць, што апублікаваная ў ёй кантэксная рэклама будзе прыцягваць менш пакупнікоў. Эфектыўнасць выніка залежыць выключна ад граматных наладак рэкламнай кампаніі.

Пытанне месца

Месца размяшчння рэкламнай абвесткі не толькі вызначае кошт за клік. Ад правільнага выбару сеткавай прасторы напрамую залежыць дасягненне вашай канчатковай мэты. Калі ваша канчатковая мэта — максімальны прыток новых кліентаў, то рэклама на старонках пошука тут падыдзе больш за ўсё. Калі ж вам патрэбна сфарміраваць пэўную мэтавую аўдыторыю, то размяшчаць аб'явы варта на вузкаспецыялізаваных рэсурсах.

Таксама вялікае значэнне ў выбары месца мае геаграфія кантэкснай рэкламы. Лакацыя пракруткі, як і ў папярэднім выпадку, залежыць ад пастаўленых мэтаў. Калі ваша задача — замацаваць свае пазіцыі на мясцовым рынку, то абвесткі варта дэманстраваць толькі ў мясцовым рэгіёне. Калі ж вы хочаце выйсьці на новыя рынкі збыту і павялічыць экспарт, то і размяшчацца варта на онлайнавых прасторах бліжэйшага замежжа альбо па ўсім свеце.

Што тычыца ацэнкі эфектыўнасці рэкламнай кампаніі, то яе адсачыць нескладана. Па-першае, кампанія па аказанні інтэрнэт-паслуг будзе рэгулярна дасылаць вам справаздачы, у якіх знаходзіцца ўся неабходная інфармацыя: колькасць клікаў па днях і па кожным ключавым слове, змены ў клікабельнасці, дынаміка выдаткаў па рэкламнай кампаніі, час знаходжання на сайце, колькасць прагледжаных старонак і многія іншыя паказнікі. Па-другое, ацаніць эфектыўнасць рэкламнай кампаніі вы зможаце самі шляхам параўнання выдаткаў і дынамікі павелічэння прыбытку ад продажаў.

У заключэнне хочацца дадаць, што калі вам трэба заняць устойлівую пазіцыю на абшарах інтэрэнта, то кантэксную рэкламу варта выкарыстоўваць разам з SEO-прасоўваннем

x