Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Каб крызіс абышоў бокам

Як граматна зэканоміць на рэкламе?

Калі сусветны фінансавы крызіс толькі запусціў свае шчупальцы ў капілку эканомікі соцень краін, многія паспрабавалі ўбачыць у гэтым  станоўчыя бакі, а запыт у пошукавых сістэмах «як і на чым зарабіць пад час крызісу» стаў адным з самых папулярных. У любым выпадку,  нягледзячы на ўнушальныя наследствы для шматлікіх сфер бізнесу, сярод іх засталіся яшчэ амаль не кранутыя эканамічным крызісам і  нават паспяховыя. І найбольш паспяховым з іх з’яўляецца пошукавае прасоўванне сайта і кантэксная рэклама.

Калі гаварыць, што гэта такое простай мовай, то пошукавае  прасоўванне сайта  і аптымізацыя сайта – гэта шэраг мерапрыемстваў, якія дапамагаюць вашаму сайту падняцца на высокія пазіцыі ў пошукавай сістэме па запытах карыстальніка. Калі Вы займаецеся продажам  аўтамабіляў, то гэта запыт «купіць аўтамабіль  Audi», калі прапануеце дастаўку піцы, то «достаўка піцы». Кантэксная рэклама – платныя  аб’явы з вашым сайтам, якія дэманструюцца карыстальніку па тых жа запытах, але  гарантавана на першай старонцы вынікаў пошуку.

Рынак рэкламы ўвогуле дастаткова папакутаваў ад крызісу: людзі робяць менш пакупак, рэкламадаўцы скарачаюць бюджэты. Аднак, гэта  датычыцца толькі офлайн рэкламы, так як усё больш бізнесменаў упэўніваюцца ў ідэальных суадносінах кошту і эфектыўнасці кантэкснай  рэкламы. Тое ж адносіцца і да пошукавага прасоўвання,  – гэта самы верны спосаб атрымаць мэтавага кліента, прычым не трацячы лішняга часу і фінансаў, што зараз асабліва важна. Акрамя таго, гэта, напэўна, адзіная вобласць прыцягнення кліентаў, дзе Вы сапраўды можаце адсочваць, колькі і адкуль людзей да вас прыйшло, і ў колькі вам абыйдзецца кожны новы прыцягнуты. Таму большасць спецыялістаў лічаць, што гэты рынак не толькі застенецца стабільным, але і пашырыцца.

Пытанне, чаму менавіта пошукавае прасоўванне і кантэксная рэклама аптымальны для развіцца  бізнесу ва ўмовах эканамічнага крызісу, мае адразу некалькі адказаў:

1. Атрыманне мэтавага кліента, які мае намер зрабіць пакупку. Дэманструючы рэкламу, напрыклад, па тэлевізары, вы не можаце дакладна спрагназаваць, хто яе ўбачыць і зацікавіцца вашым таварам. Пры дапамозе вышэйапісаных інструментаў вы здолееце прыцягваць толькі тых кліентаў, якія вам патрэбны, і не траціць сродкі на астатніх. Плюс першы – эканомія за кошт дакладнай арыентацыі  на патэнцыйнага кліента.

2. Магчымасць рэгулявання бюджэту. Практычна ў любы час вы можаце скараціць або павялічыць сродкі, укладзеныя ў рэкламную кампанію, у залежнасці ад вашых магчымасцей. Нават калі крызіс адаб’ецца на вас вельмі істотна, можна «згарнуць» усе выдаткі да мінімуму і зноў павялічыць іх у больш спрыяльны час. Плюс другі – гнуткасць.

3. Магчымасць разлічыць «кошт» кліента, а таксама атрымаць па ім больш звестак. Так, у кантэкснай рэкламе вы самі вызначаеце, колькі плаціць за клік па вашай аб’яве. А калі яны прыходзяць на ваш сайт аднекуль яшчэ, – з пошукавай сістэмы, па спасылках на іншым сайце, – вы даведаецеся больш пра тое, што ён шукаў, чаму яго зацікавіў ваш сайт і з якой мэтай ён прыйшой: зрабіць пакупку, даведацца пра тавар падрабязней і г.д. Плюс трэці – празрыстасць.

4. Пошукавае прасоўванне – пытанне не толькі імгненнай карысці, але і доўгатэрміновых перспектыў. Калі карыстальнік бачыць Ваш сайт на верхніх пазіцыях пастаянна, ён, па-паршае, будзе ужо ведаць, што гэты сайт прапаноўвае неабходную яму прадукцыю, што ён адпавядае запыту і надзейны, па-другое, ён запомніць яго назву, а таксама брэнд. Плюс чацвёрты – работа на перспектыву.

5. У параўнанні з іншымі відамі прасоўвання бізнесу, пошукавае прасоўванне і кантэксная рэклама каштуюць дастаткова няшмат. Усе грошы, якія вы ўкладаеце ў онлайн інтсрументы, укладаюцца менавіта ў вашых кліентаў, у абгон канкурэнтаў, у фарміраванне іміджу кампаніі. Плюс пяты – высокая эфектыўнасць. 

Гэта пацвярджаецца і фактамі з расійскага сегменту інтэрнэту: сістэма кантэкснай рэкламы Бягун павялічылася ў трэцім квартале амаль на 30%, а паказы рэкламы выраслі ў параўнанні з мінулым годам ў 2,6 разы (не ў апошнюю чаргу менавіта дзякуючы большаму даверу рэкламадаўцаў кантэкснай рэкламе). Так як узровень даверу сярод расійскіх карыстальнікаў да кантэкснай рэкламы ўсяго за год павялічыўся ў 2,5 разы (51% выкарыстоўваюць яе для задавальнення камерцыйных запытаў), можна чакаць, што ён будзе павялічвацца і далей, а рэкламадаўцы павінны будуць сфакусавацца на магчымасцях гэтай вобласці.

Што можна сказаць пра беларускі рынак пошукавага прасоўвання і кантэкснай рэкламы? Гэта рынак вялікіх магчымасцей. На жаль, магчымасцей, якія толькі пачынаюць сваю рэалізацыю. На сучасны момант не ўсе рэкламадаўцы здольны выкарыстоўваць новыя інструменты прасоўвання сваіх тавараў. Аднак, цалкам верагодна, менавіта зараз найбольш удалы момант, каб замацаваць свае пазіцыі на рынку пры дапамозу эфектыўных і апрабаваных вядучымі кампаніямі інструментаў. Як мы пісалі вышэй, гэтая вобласць бізнесу не проста застаецца дастаткова стабільнай, але і працягвае развівацца. На Беларусі тэматычныя нішы толькі пачынаюць запаўняцца, а  рызыка пры працы з пошукавым прасоўваннем і кантэкснай рэкламай мінімальныя.

Асабліва актуальным будзе выкарыстанне прасоўвання і кантэкснай рэкламы ў «гарачы сезон»,  – напрыклад, сённяшні, пераднавагодні. Нескладана адгадаць, што абярэ карыстальнік, які хоча заказаць у інтэрнэце падарунк для сяброў і родных, калі сайт вашай фірмы будзе знаходзіцца на першай старонцы вынікаў пошуку, а ў дадатак яшчэ і падмацаваны кантэкснай аб’явай. Словам, пошукавае прасоўванне і кантэксная рэклама – аптымальныя магчымасці для беларускага бізнесмена не только зрабіць свае выдаткі ва ўмовах крызісу мінімальнымі, але і працягваць паспяхова сваю рэальную справу пры дапамозе новых віртуальных інструментаў.

x