Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Ствараем i запускаем таргетаваную рэкламу “УКантакце” самастойна!

Эксперты Webcom Media
Чаму “УКантакце” карыстаецца попытам у рэкламадаўцаў? Прычына ў велізарнай колькасці інфармацыі, якую карыстальнікі пазначаюць у асабістых профілях. Можна без праблем даведацца пра пол, узрост, сямейнае становішча, інтарэсы, хобі і ўсё астатняе, што так важна для рэкламы ў сацыяльных сетках.
Іншымі адметнымі асаблівасцямі з’яўляюцца нізкі парог уваходжання (спецыяльныя інструменты і глыбокія пазнанні не патрэбны для маркетынгу ў сацсетках), мноства варыянтаў настройкі кампаніі, значны аб’ём звестак аб патэнцыяльных кліентах. Вынікам можа стаць атрыманне мэтавай аўдыторыі.
Найбольшага поспеху можна дабіцца з дапамогай таргетаванай рэкламы. Дзякуючы ёй удаецца наладзіць эфектыўныя зносіны з мэтавй аўдыторыяй.
Але як зрабіць гэта правільна і дамагчыся аптымальнага выніку? Трэба ведаць некаторыя нюансы пра асаблівасці працы  таргетынга, яго настройку, правілы састаўлення аб’яў і іншыя моманты.
 

Для пачатку крыху тэорыі

  • Што такое таргетаваная рэклама?  Гэта аб’явы, што змяшчаюць у сабе графічную альбо тэкставую інфармацыю і дэманструюцца пэўнай аўдыторыі. Слова target у перакладзе з англійскай мовы азначае “мішэнь”
  • На што перш за ўсё трэба звярнуць увагу пры падрыхтоўцы кампаніі па рэкламе “УКантакце”? Ёсць тры рашаючых фактары: выбар мэтавай аўдыторыі, падрыхтоўка пляцоўкі і стварэнне якаснай аб’явы.
  • Каб “трапіць” менавіта ў вашу мэтавую аўдыторыю, трэба сабраць усе магчымыя звесткі аб патэнцыяльных кліентах. Які сярэдні ўзрост пакупніка? Чым ён жыве? У якой мясцовасці пражывае і чым захапляецца? Якія яго любімыя суполкі? Партрэт павінен быць максімальна дакладным. Чым больш фактараў удалося высветліць, тым прасцей будзе “зачапіць” чалавека, выбраўшы менавіта тое, што яму патрэбна.
  • Важны прынцып сегментацыі мэтавай аўдыторыі. Магчыма, ёсць сэнс падрыхтаваць некалькі аб’яў, кожная з якіх будзе разлічана на пэўныя групы карыстальнікаў. Часам патрэбна ствараць розныя  пасадачныя старонкі для розных людзей. Чым падрабязней было разгледжана гэтае пытанне, тым больш эфектыўнай будзе ваша рэкламная кампанія.
Канешне, пералічаныя вышэй правілы справядлівыя не толькі для рэкламы ў сацсетках –  яны дзейнічаюць наогул для любой інтэрнэт-рэкламы, але сёння гаворка пойдзе менавіта пра рэкламу “УКантакце”.

Асаблівасці рэкламы “УКантакце”

З дапамогай базавых інструментаў сэрвісу можна рэкламаваць як суполку, так і  асобныя запісы для яе. Таксама магчыма размяшчэнне рэкламнай інфармацыі аб відэазапісах, мабільных дадатках і дадатках для самой сацсеткі, і нават аб пабочных сайтах.
Некаторы час назад сацыяльная сетка абзавялася новым дызайнам. Аднак калі вы раней ужо праводзілі рэкламныя кампаніі, ведайце: правілы засталіся такімі ж. Адзінае, што змянілася, – патрабаванні да памераў выяў.

Ніколі не рабілі нічога падобнага? Каб прыступіць да прасоўвання, знайдзіце спасылку “Рэклама” у левым слупку пад блокам аб’яў на любой старонцы сацыяльнай сеткі. Дарэчы, калі раней вы ўжо карысталіся гэтым сэрвісам, адпаведная ўкладка будзе размешчана ў вашым меню з левага боку старонкі. 
 

 

Выбіраем фармат і ствараем аб’яву

  • Выява і тэкст
Рэкамендуецца для прасоўвання вашага сайта, суполкі альбо дадатку. Аб’ява ўключае наступныя звесткі:
 
1. Загаловак, напісаны тоўстым шрыфтам. Максімальная даўжыня – 25 сімвалаў. Магчымы аднакратны прымусовы перанос радка.
2. Выбар тыпу аб’екта – гэта можа быць знешняя старонка, дадатак, група альбо падзея.
3. Выбар дамена (толькі пры рэкламе пабочных сайтаў).
4. Карцінка. У новым дызайне можна выкарыстоўваць больш буйныя выявы, чым раней, – 145х85.
5. Тэкставае апісанне даўжынёй да 60 знакаў. Магчымы 3 прымусовых пераносы радка. 
 
  • Вялікая выява
Вялікая выява – адзін з найбольш распаўсюджаных рэкламных фарматаў. Пасля пераходу на новы дызайн мінімальны памер выявы для гэтага фармату склаў 180х240. Карцінка будзе размешчана ў левай частцы старонкі, пад пунктам меню карыстальніка. Дарэчы, “Адблок” і аналагічныя дадаткі не “рэжуць” такую рэкламу.
 
Па змесце “Вялікая выява” аналагічная звычайнаму варыянту “Выява і тэкст”, толькі карцінка буйнейшая і няма тэксту-апісання. Гэты від рэкламы ўніверсальны – яго можна выкарыстоўваць для прасоўвання суполак, постаў, відэазапісаў і знешніх сайтаў. 
 
Звярніце ўвагу, што карыстальнікі значна часцей пераходзяць па аб’явах, загалоўкі якіх уяўляюць сабой пытанне. Сцвярджэнні менш клікабельныя. Да павышэння пераходаў прыводзіць і дабаўленне невялікай палоскі яркага колеру ў ніжнюю частку карцінкі: на гэтай палосцы можна размясціць кароткі прызыў альбо тлумачэнне. Такі фармат дэманструе значна лепшы эфект, чым звычайныя аб’явы выгляду “Выява и тэкст”.
 
  • Прасоўванне суполкі
Фармат, спецыяльна распрацаваны для рэкламы суполак “УКантакце”. Аб’ява ўключае наступную інфармацыю.
- Назва суполкі, якая выдзяляецца тоўстым шрыфтам. Яна складаецца з першых 25 знакаў імені вашай суполкі, але пры неабходнасці можна скараціць гэту колькасць. А вось змяніць імя нельга. Амаль… Адзіны даступны варыянт – змяніць назву суполкі на час старту рэкламнай кампаніі. Як толькі аб’ява адправіцца на праверку, можна вяртаць старую назву)
- Колькасць удзельнікаў і сяброў, якія знаходзяцца ў суполцы.
- Лагатып суполкі альбо іншая выява. У абноўленым дызайне яго памер складае 145х145.
- Кнопкі, з дапамогай якіх карыстальнік можа ўступіць у групу, падпісацца альбо паведаміць аб сваім жаданні наведаць мерапрыемства. Націснуўшы на адну з гэтых кнопак, карыстальнік аўтаматычна пяройдзе на старонку суполкі.
  • Спецыяльны фармат (для рэкламы суполак і дадаткаў).
Галоўнае адрозненне – такая рэклама дэманструецца не з левага боку асноўнай інфармацыі,  а непасрэдна ў карыстальніцкай стужцы. Такія аб’явы суправаджаюцца абазначэннем “Рэкамендаваныя суполкі” альбо “Рэкамендаваныя дадаткі”. У іх уваходзяць наступныя звесткі:
- Карцінка, якая з’яўляецца асноўным фота суполкі. Можна загружаць іншыя выявы памерам 256х256. Фон павінен быць выключна кантрасным. Белы і празрысты варыянты не праходзяць мадэрацыю.
- Найменне суполкі альбо дадатку. Выдзяляецца тоўстым шрыфтам. Увага! Калі частка назвы не ўмяшчаецца, лепш яе скараціць.
- Колькасць удзельнікаў альбо сяброў, якія знаходзяцца ў суполцы; рэйтынг гульні альбо катэгорыя дадатку.
Кошт аб’яў у “спецыяльным” фармаце некалькі вышэй, чым у іншых варыянтах, аднак выніковасць прыемна ўражвае. Практыка паказвае, што людзі вельмі ахвотна клікаюць па такіх аб’явах.
 
  • Прасоўванне запісаў суполкі
Калі ў вас ёсць суполка “УКантакце”, вы можаце скарыстацца магчымасцю прасоўвання запісаў суполкі ў стужцы навін карыстальнікаў, незалежна ад таго, падпісаны чалавек на яе альбо не. Пры настройцы даступныя ўсе магчымасці “УКантакце”: дабаўленне фота, відэа, апытанняў, аўдыязапісаў і г.д. і, што немалаважна, усе настройкі таргетынга. Рэкламны запіс дэманструецца непасрэдна ў стужцы навін карыстальнікаў, таму не заўважыць яго даволі складана.



Не забудзьцеся выбраць, дзе будзе паказаны рэкламны запіс:
- толькі ў поўнай версіі сайта vk.com,
- толькі ў мабільных браўзерах і ў мабільнай версіі сайта m.vk.com,
- і там і там адначасова.
Ёсць спіс патрабаванняў да суполак, якія хочуць прасоўваць свае запісы, і да саміх запісаў  у тым ліку.
 

Настройкі мэтавай аўдыторыі

Настройкі мэтавай аўдыторыі – важнейшы момант у справе прыцягнення кліентаў на сайт.
Цана – адзін з галоўных момантаў, якія прыйдзецца ўлічваць. Справа ў тым, што кошт моцна мяняецца ў залежнасці ад выбранай мэтавай аўдыторыі. Як правіла, за права паказваць аб’явы дзяўчынам ад 22 да 30 гадоў прыходзіцца плаціць значна больш. Мае значэнне і месца пражывання аўдыторыі: жыхарам сталіцы даводзіцца сутыкацца з куды большай колькасцю рэкламы.
Што гэта значыць для вас?  Хаця б тое, што трэба будзе падвяргаць аб’явы жорсткай сегментацыі. Улічвайце ўсё: месцараспалажэнне, пол, узрост і многае іншае. Магчыма, спатрэбіцца зрабіць некалькі аб’яў для розных сегментаў аўдыторыі, нават калі тавары ці паслугі прызначаны для любых катэгорый насельніцтва.
 



1. Хочаце зэканоміць? У гэтым дапаможа паслуга раздзялення аб’яў па ўзроставых групах. Напрыклад, адну і тую ж рэкламу можна паказваць катэгорыям “Жанчыны ад 18 да 24 з Мінска”, “Мужчыны ад 18 да 24 з Мінска” і многім іншым. Дзякуючы такому раздзяленню ўдасца выбраць аптымальную стаўку для пэўных сегментаў, што прывядзе да значнай эканоміі бюджэту.
Варта максімальна дакладна пазначыць суполкі, у якія ўваходзяць прадстаўнікі мэтавай аўдыторыі, а таксама ўстаноўленыя імі дадаткі. Чым больш інфармацыі ўдалося атрымаць, тым дакладней вы “трапіце” у патэнцыяльнага пакупніка.
 
2. Звярніце ўвагу на чэкбокс “Вандроўнікі”. Многія кліенты рэгулярна наведваюць розныя краіны свету альбо карыстаюцца VPN. Дзякуючы гэтай настройцы ўдасца ўлічваць і іх.
 
3. “Адукацыя і праца”  – карысныя пункты, калі вы аказваеце паслугі ў адукацыйнай сферы альбо тыя, што звязаны з месцам працы кліента.  У дадаковых параметрах змяшчаюцца звесткі аб рэтаргетынгавых групах, тэхніцы і браўзерах, якія карыстальнік прымяняе для наведвання сацыяльных сетак.
 
4. Вельмі важна! Многія рэкламадаўцы лічаць,  што лепшых вынікаў удасца дабіцца, калі арыентавацца на шырокую аўдыторыю. Гэта грубая памылка, якая можа каштаваць велізарных грошай! Рэклама ў сацыяльных сетках так не працуе. Нават калі паказчык пераходаў будзе высокі, незацікаўленыя ў таварах ці паслугах людзі проста “склікаюць” ваш бюджэт.
 
 


І яшчэ некалькі важных парад

  • Падрыхтуйце некалькі аб’яў (ад трох да пяці), кожная з якіх павінна мець сваю карцінку, загаловак і тэкст. Запускаць аб’явы трэба адначасова, з мэтай аналізу эфектыўнасці. Вывучыце прадстаўленую сацсеткай статыстыку, затым пакіньце толькі тыя варыянты, што дзейнічаюць лепш за ўсё.
  • Стаўце кошт кліку крыху меншы, чым указваецца ў разделе “Рэкамендаваная цана”. Так вы зэканоміце і пакажаце аб’явы дастаткова шырокай аўдыторыі. У далейшым можна падкарэктаваць бюджэт, зыходзячы з першых вынікаў.
  • Плануеце адразу ж задаць буйны бюджэт? Пажадана пазначыць сутачнае альбо любое іншае абмежаванне. Так вы зможаце пазбегнуць сітуацыі, калі ўся сума “збяжыць” упустую літаральна за адзін дзень.
  • Магчыма, аб’яву прыйдзецца адрэдагаваць. Мадэратары даволі сурова правяраюць прадстаўленую інфармацыю. Калі гаворка ідзе пра падпісную старонку, могуць спатрэбіцца выклад правілаў апрацоўкі персанальных звестак і іншыя моманты. Ад прадстаўнікоў некаторых спецыяльнасцяў патрабуюць прад’явіць копію дыплома або аналагічнага дакумента. З поўным спісам патрабаванняў да рэкламных матэрыялаў вы можаце азнаёміцца тут. З мадэратарамі можна (і трэба) мець зносіны – так вы хутка падрыхтуеце прыдатную аб’яву.
  • Хочаце вывесці яшчэ не патрачаныя фінансы? Такая магчымасць ёсць, але калі да яе звярнуцца, у далейшым не атрымаецца выкарыстаць таргетаваную рэкламу з гэтага акаўнта. Таму старайцеся не загружаць буйную суму ў першы ж раз.
У інтэрнэце можна знайсці мноства артыкулаў з рэкамендацыямі, але якім фактам давяраць можна, а якая інфармацыя дакладна не спатрэбіцца? Як арганізаваць прасоўванне ў сацыяльных сетках “з нуля” і ў чым спецыфіка зносін з інтэрнэт-аўдыторыяй? На ўсе гэтыя пытанні вам дапамогуць адказаць кампетэнтныя практыкуючыя спікеры курса “Акадэмія Webcom для SMM-спецыялістаў”.
Эфектыўнасць таргетаванай рэкламы ў сацсетках высокая, але атрымаць патрэбны вынік можна толькі ў тым выпадку, калі зрабіць усё правільна. Не жадаеце марнаваць час на самастойную падрыхтоўку? Дапаможам зэканоміць час, сілы і грошы. Закажыце комплекс паслуг: таргетаваную рэкламу “УКантакце”, кантэксную рэкламу і SEO-прасоўванне – гэта істотна павысіць шансы на поспех бізнесу. 
 

Калі вы цвёрда вырашылі весці рэкламу ў сацыяльных сетках самастойна:

Скарыстайцеся выгаднай прапановай ад Webcom Media па пераводзе безнаяўных беларускіх рублёў на акаўнты ў выбранай вамі сацыяльнай сетцы (“УКантакце”, YouTube, Facebook, Instagram, “Аднакласнікі”).
Наша прапанова для вас:
 
Наша прапанова для вас:

  • ад 0% камісія за залічэнне сродкаў;
  • адтэрміноўка плацяжу – запускайце рэкламу сёння, а плаціце потым;
  • - усе самаўпраўленцы, якія працуюць з намі па рэкламе ў Google і “Яндэксе”, атрымаюць бонус (да 300 USD па курсе НБРБ).
Працуйце па безнаяўным разліку і афіцыйным курсе і атрымлівайце яшчэ больш бонусаў ад Webcom Media! Даведайцеся пра іншыя бонусы і ўмовы супрацоўніцтва.
 

x