Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Што ўплывае на павелічэнне наведвальнасці сайта і як «падкруціць» гэтыя фактары

Ксенія Туманава
Што такое наведвальнасць сайта для яго ўладальніка? Адказ на гэтае пытанне залежыць ад таго, для якіх мэтаў ствараўся вэб-рэсурс. Для адных колькасць наведвальнікаў – гэта рэальны паказчык папулярнасці брэнда, для іншых – павелічэнне прыбытковасці сайта, а для некага гэта проста нагода ганарыцца сваімі поспехамі ў інфабізнесе. Але як бы ні ацэньвалі ўладальнікі вэб-рэсурсаў гэты паказчык, павялічваць яго неабходна. А як гэта зрабіць? Спосабаў мора. Толькі трэба ўмець правільна падабраць дзейсны. А зрабіць гэта не так лёгка, як здаецца. Для таго каб, напрыклад, павялічыць наведвальнасць форуму пра модныя электронныя дэвайсы і форуму, прысвечанага вывучэнню ўплывання магнітных бур на палавую актыўнасць макрыц, патрабуюцца зусім розныя стратэгіі.

Разгледзім даступныя сёння для ўладальнікаў вэб-рэсурсаў варыянты, якія здольны забяспечыць рост наведвальнасці сайта. Яны могуць быць як платнымі, так і бясплатнымі. Але прывязвацца да гэтага не варта, таму што там, дзе працуюць бясплатныя спосабы, платныя могуць не мець такога самага эфекту, і, адпаведна, наадварот – ёсць выпадкі, калі выкарыстоўваць бясплатныя метады – ўсё роўна што таўчы ваду ў ступе.

Сацыяльныя сеткі: як яны могуць павялічыць наведвальнасць сайта
Рэгістрацыя ў сацыяльнай сетцы (і не адной) – гэта, можна сказаць, прамы абавязак кожнага члена сучаснага грамадства. Тут велізарная колькасць людзей бавіць большую частку свайго вольнага часу. Дык чаму б не выкарыстоўваць гэты інструмент для павелічэння колькасці наведвальнікаў свайго сайта?
Сацыяльныя сеткі даюць шмат магчымасцяў для таго, каб забяспечыць павышэнне праглядальнасцi сайта. Прыцягнуць наведвальнікаў з сацыяльных сетак можна рознымі спосабамі.

Напрыклад, вельмі дзейсны варыянт – гэта стварэнне ў сацыяльных сетках тэматычных груп, якія «круцяцца» вакол вашага вэб-рэсурсу. Дастаткова прыцягнуць сюды людзей з мэтавай аўдыторыі, і яны як магнітам будуць прыцягваць у групу ўсё новых і новых наведвальнікаў. Паспяховае прасоўванне групы і сайта ў сацыяльнай сетцы можна параўнаць з геаметрычнай прагрэсіяй – адзін чалавек прыводзіць двух новых наведвальнікаў, у выніку чаго наведвальнасць расце як снежны ком. Аднак каб забяспечыць павелічэнне наведвальнасці сайта пры дапамозе груп і суполак у сацыяльных сетках, трэба ўмець правільна вызначыць належнасць карыстальнікаў да вашай МА. А зрабіць гэта часам не так лёгка. Так, вельмі часта бывае, што чалавек у рэальным жыцці і чалавек у сацыяльнай сетцы – гэта дзве цалкам розныя асобы.

Яшчэ адзін эфектыўны спосаб павышэння наведвальнасці сайта пры дапамозе сетак – гэта яго «сацыялізацыя». Дадзены працэс мае на ўвазе размяшчэнне на старонках сайта кнопак сацыяльных сетак. Як гэта працуе? Чалавек, якому падабаецца размешчаны на вашым сайце артыкул або прапануемы тавар (паслуга), цісне «падабаецца», «падзяліцца» і г.д., і іншыя карыстальнікі сацыяльных сетак бачаць гэта. Натуральна, многіх такая нататка не можа пакінуць абыякавымі, і яны пераходзяць на сайт. Няхай гэта робіцца нават проста з цікаўнасці, але трафік на вэб-рэсурс расце, што, уласна кажучы, і патрабуецца яго ўладальніку.

Тэматычныя форумы
Не менш эфектыўны інструмент, які забяспечвае павелічэнне наведвальнасці сайта, – гэта тэматычныя форумы. Тут збіраюцца карыстальнікі па цікавасцях, шукаюць карысную інфармацыю, тавары або паслугі. У параўнанні з сацыяльнымі сеткамі такія рэсурсы, прысвечаныя пэўнай тэматыцы, прыцягваюць у большасці выпадкаў карыстальнікаў, зацікаўленых у канкрэтнай тэме. Гэта значыць, што практычна любы карыстальнік форуму – гэта прадстаўнік патрэбнай вам мэтавай аўдыторыі. Акрамя таго, што вы забяспечыце павелічэнні колькасці праглядаў, дык яшчэ магчымасць таго, што карыстальнік, прыцягнуты на сайт, здейсніць патрэбнае вам дзеянне (нешта купіць, зарэгіструецца і г.д.), павялічваецца ў шмат разоў.

Варта заўважыць, што да прыцягнення карыстальнікаў на сайт праз форумы трэба ставіцца адказна. Вельмі часта несанкцыянаванае размяшчэнне спасылак на форумах вядзе да блакіроўкі акаўнта, і тады доступ да такіх «скарбніц» наведвальнікаў вам будзе заказаны. Таму мэтазгодна размяшчаць спасылкі і іншую інфармацыю для прыцягнення наведвальнікаў з ведама адміністрацыі.

Анансуем новыя артыкулы
Атрымаць значнае павышэнне праглядальнасцi сайта дапаможа анансаванне новых публікацый і якіх-небудзь падзей, звязаных з вашым сайтам або кампаніяй у цэлым. Дзе размяшчаць анонсы? З гэтым сёння няма ніякіх праблем:

– па-першае, выдатная пляцоўка для гэтага – усё тыя ж сацыяльныя сеткі («Одноклассники», «Фейсбук», «ВКонтакте») і тэматычныя форумы. Змяшчаць інфармацыю пра новыя публікацыі можна як ва ўласных групах, так і ў іншых тэматычных суполках і аб’яднаннях. Калі зрабіць анонс «смачным» і прывабным, то пераходы на ваш сайт гарантаваны. Даверыць складанне анонсаў можна спецыялістам у гэтай галiне;
– па-другое, для размяшчэння анонсаў у інтэрнеце існуе шмат спецыялізаваных сэрвісаў. Сярод іх ёсць як платныя, так і бясплатныя сэрвісы. Калі граматна арганізаваць кампанію і размяшчаць анонсы, якія прыцягваюць увагу, то павелічэнне наведвальнасці вашага сайта гарантавана;
– па-трэцяе, як варыянт, можна абмяняцца анонсамі з дружалюбнымi сайтамі. Гэта, зразумела, падыдзе не ўсім, не будзеш жа размяшчаць у сябе інфармацыю пра кампанію-канкурэнта. Тут варта глядзець на спецыфіку сайта і мэты, для рэалізацыі якіх ён створаны.

Прыцягненне наведвальнікаў на сайт пры дапамозе спецыяльных плагінаў
Нядрэнны варыянт адказу на пытанне, як павялічыць наведвальнасць сайта,  – гэта выкарыстанне спецыяльных плагінаў. Яны дазваляюць трансліраваць інфармацыю пра ваш сайт на іншых сайтах або блогах, прыцягваючы на яго наведвальнікаў. Узамен трэба будзе забяспечыць паказ інфармацыі са спасылкамі на іншыя рэсурсы, якія ўдзельнічаюць у сістэме.

Многія выкарыстоўваюць такія плагіны як эфектыўны сродак для арганізацыі якаснай пералінкоўкі на сваім рэсурсе. Замест спасылак на іншыя сайты або блогі можна арганізаваць паказ спасылак на старонкі свайго сайта.

Не толькі ўнікальныя, але і пастаянныя наведвальнікі
Вырашаючы праблемы, як падняць наведвальнасць сайта, не варта зацыклівацца толькі на прыцягненні новых наведвальнікаў. Лепей стварыць вялікую аўдыторыю з пастаянных чытачоў, якія будуць прыносіць вам рэгулярны трафік, чым пастаянна выдаткоўваць сродкі на новых наведвальнікаў.

А для таго каб пастаянны наведвальнік прыходзіў на ваш вэб-рэсурс зноў і зноў, варта добра папрацаваць над ім. Разгледзім фактары, якія ўплываюць на гэта:

 – Дызайн і юзабіліці. Для таго каб наведвальнік зноў і зноў вяртаўся на сайт, рэсурс павінен мець прывабны дызайн. Прычым дызайн павінен быць дарэчным менавіта для дадзенага тыпу рэсурсу.
Таксама ўсё павінна быць арганізавана зручна, каб карыстальнік мог лёгка знайсці неабходную яму інфармацыю або спасылку. Правільна размясціць малюнкі, элементы навігацыі і г.д. – усё гэта лепш даверыць прафесіяналам у галіне дызайну і юзабіліці. Калі знешнi выгляд сайта цікавы і прывабны, гэта гарантавана будзе дзейнічаць станоўча на з’яўленне цікавасці ў карыстальнікаў і спрыяць іх пераводу з разраду выпадковых наведвальнікаў у пастаянныя.

 – Цікавы, актуальны кантэнт, які рэгулярна абнаўляецца. Розныя інфармацыйныя артыкулы – гэта не толькі нядрэнны інструмент для прасоўвання сайта. З іх дапамогай забяспечваецца таксама і ўтрыманне пастаянных наведвальнікаў на сайце. Некаторыя ўладальнікі інтэрнет-крам і іншых падобных рэсурсаў могуць спаслацца на тое, што для іх сайтаў гэта не актуальна, таму што тут людзі толькі шукаюць і набываюць патрэбную ім прадукцыю. Аднак такая думка ў корані няправільная. Дзе патэнцыяльны пакупнік набудзе неабходны яму тавар – на сайце, на якiм акрамя звычайных сухіх апісанняў прадукцыі больш нічога няма, або на сайце, дзе можна прачытаць карысныя парады па выбары прадукцыі і яе выкарыстанні? Адказ відавочны – любы карыстальнік аддасць перавагу другому сайту (сэрвісу).

 – Магчымасць даць карыстальніку праявіць актыўнасць на вашым сайце. Калі вы дазволіце наведвальнікам каменцiраваць вашы публікацыі, ацэньваць іх або праяўляць якую-небудзь іншую актыўнасць, то гэта будзе толькі «плюсам» пры рашэнні пытання, як паднять наведвальнасць сайта.
Мала таго, што карыстальнік, пакінуўшы каментар, будзе падштурхоўваць іншых да ўчынення актыўных дзеянняў, дык ён яшчэ будзе рэгулярна прыходзіць на сайт, каб адсачыць рэакцыю іншых карыстальнікаў на яго каментар (публікацыю). Вось вам і рэгулярны трафік на сайт.
Калі ў вас няма жадання, каб матэрыялы каменцiраваліся і абмяркоўваліся прама на сайце, можна прымацаваць да рэсурсу форум. Наведвальнікі будуць на ім пакідаць запісы, абмяркоўваючы ўсё, што звязана з вашай кампаніяй і сайтам, які ёй належыць. Але пры жаданні стварыць форум трэба забяспечыць сачэнне за ім, каб форум не ператварыўся ў «сметнік» і месца, аблюбаванае аматарамі пафлудзіць.

 – Арганізацыя рассылак
. Рассылкі – гэта дзейсны інструмент для прыцягнення новых карыстальнікаў на сайт, а таксама для ўтрымання пастаянных карыстальнікаў. Для стварэння рассылак сёння існуе мноства сэрвісаў. Аднак падыходзіць да гэтага варта з веданнем справы. Паведамленні, якія перадаюцца такім чынам, не павінны адштурхоўваць чытачоў, таму давяраць складанне тэксту трэба спецыялістам у гэтай галіне.
 
Што яшчэ ўплывае на павелічэнне трафіка на сайт
Калі на вашым сайце ёсць малюнкі (а яны ёсць практычна на любым рэсурсе), іх таксама трэба выкарыстоўваць для прыцягнення наведвальнікаў. Як? Вельмі лёгка. Пры стварэнні чарговай старонкі (раздзела) не палянуйцеся прапісаць усе мета-тэгі малюнка, каб яны маглі ўдзельнічаць у пошуку пры дапамозе спецыяльных сэрвісаў і індэксавацца пошукавымі сістэмамі. Малюнкі могуць забяспечыць нядрэнны трафік. Варта таксама звяртаць увагу на сніпеты. Тое, наколькі прывабнае апісанне старонкі выдаецца пошукавай сістэмай, аказвае велізарны ўплыў на фарміраванне цікавасці ў карыстальніка, які ўводзіць пэўны запыт.
 
Якая ж наведвальнасць без прасоўвання?
Паняцці «наведвальнасць» і «прасоўванне сайтаў» цесна звязаны між сабой. Адной з мэтаў прасоўвання з’яўляецца павелічэнне наведвальнасці вэб-рэсурсу. Адначасова з гэтым дабіцца павышэння паказчыкаў трафіка немагчыма без выкарыстання інструментаў для прасоўвання. Атрымоўваецца своеасаблівае замкнёнае кола.
Не варта імкнуцца рашыць толькі адну задачу: як павысіць наведвальнасць сайта. Трэба адначасова з гэтым звяртаць увагу і на іншыя фактары. Сярод іх ужо згаданыя вышэй дызайн і юзабіліці, стварэнне пэўных умоў для наведвальнікаў і г.д. Неабходна знайсці тую тонкую грань паміж прыветлівасцю сайта для карыстальнікаў і для пошукавых сістэм. А зрабіць гэта можа толькi вопытны вэб-майстар. Пры гэтым для дасягнення найлепшага выніку не трэба ўсё вешаць на яго і думаць, што ён сам дадумае за кліента. Павышэнне наведвальнасці вэб-рэсурсу магчыма толькі ў цесным узаемадзеянні заказчыка і спецыяліста, якомудаверана праца над сайтам.
 
І яшчэ
Не ўсякі трафік карысны для сайта. Важна ўмець вылучаць з усяго патоку наведвальнікаў тых, якія не будуць мець значэння для паспяховасці сайта, а нават наадварот – могуць нанесці яму шкоду. Каб не дапусціць гэтага, не варта захапляцца выкарыстаннем разнастайных аўтаматызаваных сэрвісаў, якіх сёння развялася велізарная колькасць. Няхай давядзецца заплаціць трохі болей за паслугі сапраўднага спецыяліста ў гэтай справе, чым у будучым пажынаць плады «фальшывай эканоміі», якія выявяцца ў песімізацыі сайта і рэзкім падзенні яго пазіцыі ў пошукавых сістэмах. У такім выпадку дабіцца высокіх паказчыкаў наведвальнасці і дасягнуць добрых вынiкаў будзе вельмі складана (а можа быць, і зусім немагчыма).
 

x