Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Рэклама сайта: задачы і вынікі

Ксенія Туманава
Задачы, якія выконвае сайт, зразумелыя: гэта інфармацыя пра кампанію, рэклама тавараў або паслуг, а таксама дадатковы (а часам і адзіны) спосаб іх продажу. Але як зрабіць так, каб патэнцыяльны спажывец даведаўся пра існаванне сайта, знайшоў яго і, пажадана, набыў тавар? Патрэбна рэклама самога сайта. Прычым не аднаразовай акцыяй, а цэлым комплексам мерапрыемстваў, якія варта праводзіць пастаянна і планамерна. Інтэрнэт-рынак велізарны, а кампаніі канкурэнтаў стала ўдасканальваюць свае онлайн-пляцоўкі. Гэта значыць, што рэклама ўласнага сайта таксама павінна быць неперарыўнай, усёабдымнай і аператыўнай.

Адрас у інтэрнэце – зусім не тое ж самае, што і адрас крамы або канторы. Наведвальніку варта нагадваць і ўказваць месца і змест сайта. Ці зможа рэклама як прарэкламаваць кампанію, так і прывесці патэнцыяльнага спажыўца да вас – залежыць ад таго, наколькі прадуманым будзе ўвесь комплекс рэкламных мерапрыемстваў.

Спосабы рэкрамы сайта ў інтэрнэце

Спецыфіка інтэрнэт-прасторы заключаецца ў тым, што эфектыўнасць рэкламы ў ёй залежыць не ад таго, як, а ад таго, дзе будзе размешчана патрэбная iнфармацыя. Менавіта рэлевантнасць сайта – гэта значыць, адэкватнасць і адпавяданне зместу пошукавым запытам аўдыторыі прывядуць вас да першых патэнцыяльных кліентаў.

Таму першым і, магчыма, самым важным спосабам з’яўляецца пошукавая аптымізацыя. Калі адрас вашай старонкі ў ТОПе, то большая частка наведвальнікаў прыйдзе да вас толькі дзякуючы гэтаму. Рэклама ўласнага сайта пачынаецца з павышэння рэлевантнасці інтэрнэт-старонак сайта пошукавым запытам карыстальнікаў.

Наступны спосаб – гэта кантэксная рэклама. Кошт яе размяшчэння тым вышэйшы, чым большы працэнт канверсіі. Яна ўяўляе сабой невялікі тэкстава-графічны блок са спасылкай на сайт, прычым з’яўляецца толькі ў адказ на тэматычны запыт карыстальніка пошукавай сістэмы. Перавага ў тым, што кантэксную рэкламу бачыць аўдыторыя з ужо сфарміраванай патрэбай. Аднак ў гэтым выпадку ёсць верагоднасць страціць частку аўдыторыі – тых, хто блукае ў пошукавых выніках па вельмі агульных запытах, у той час як кантэксная рэклама – для тых, хто дакладна ведае, што шукае.

Медыйная рэклама выступае як частка падтрымкі рэкламнай кампаніі, наглядна і ярка павышаючы пазнавальнасць брэнда. Як правіла, гэта банеры, галоўная задача якіх – перанакіраваць наведвальніка на сайт. Гэта параўнальна недарагі і вельмі эфектыўны спосаб аператыўнага інфармавання спажыўца пра паслугі і тавары кампаніі.

Яшчэ больш таргетыраванай формай рэкламы з’яўляецца рассылка электронных лістоў, але для яе ажыццяўлення патрэбна база кліентаў. Зато эфектыўнасць такога спосабу відавочная: інфармацыя паступае да дакладнага сегмента аўдыторыі.

Нарэшце, сацыяльныя сеткі і тэматычныя форумы могуць таксама стаць той самай масавай і недарагой формай апавяшчэння карыстальнікаў, а таксама спосабам фарміравання іміджу кампаніі. Стылістыка сацсетак і форумаў прапануе жывое і непасрэднае камунікаванне карыстальнікаў, што стварае спрыяльныя ўмовы для прасоўвання брэнда. Аднак верагоднасць масавых жа негатыўных водгукаў на форумах патрабуе ад кампаніі абсалютнай упэўненасці ў якасці сваёй прадукцыі і паслуг.

Ацэнка эфектыўнасці рэкламы сайта

Адказ на пытанне пра тое, ці зможа рэклама сайта як прарэкламаваць кампанію, так і прывесці да патэнцыяльнага спажыўца і павялічыць прыбытак, ляжыць у вывучэнні вынікаў па некалькіх напрамках. Па-першае, ці павялічылася колькасць наведвальнікаў сайта. Сам па сабе гэты факт нязначна паўплывае на павелічэнне колькасці кліентаў, бо значэнне мае і ўнутраная аптымізацыя сайта, і якасць прапанаванага прадукту. Па-другое, вяртанне ўкладанняў кампаніі ў рэкламныя мерапрыемствы. Гэты крытэрый напрамую звязаны з тым, ці павысіліся фактычныя продажы ў выніку рэкламы, і які канкрэтна з пералічаных вышэй спосабаў паўплываў на гэтае павышэнне. Эканамічную эфектыўнасць рэкламы можна ацаніць толькі праз час.

Такім чынам, рэклама сайта павінна быць і комплекснай (уключаць у сябе ўсе спосабы), і доўгатэрміновай, і сталай.

x