Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Інтэрнэт-рэклама – новы інструмент для бізнесу

Інтэрнэт – адзін з самых маладых на дадзены момант носьбітаў рэкламы. Перавага і асаблівасць інтэрнэт-рэкламы – у лёгкасці ўздзеяння на пэўныя вузкія мэтавыя аўдыторыі, чаго проста немагчыма дасягнуць пры дапамозе шырокавяшчальных СМІ.

Рэкламная кампанія ў Інтэрнэце – гэта лёгка засваяльны працэс, г.зн. карэктывы ў інтэнсіўнасць паказаў, факусіроўку рэкламы і нават самі рэкламныя мерапрыемствы. Да самай значнай асаблівасці інтэрнэт-рэкламы можна аднесці магчымасць аналізаваць эфект мерапрыемстваў у рэжыме рэальнага часу.

Рэкламнай кампаніі ў Інтэрнэце павінна папярэднічаць сур’ёзнае даследаванне на прадмет наяўнасці мэтавых аўдыторый. На падставе такога аналізу складаецца медыа-план, у якім указваецца наступная інфармацыя:

  • Месца размяшчэння рэкламы і перыядычнасць яе паказу;
  • Скарыстаныя фарматы рэкламы (графіка, тэкст);
  • Тэкст рэкламных модуляў;
  • Жаданы эфект ад плануемых мерапрыемстваў.
Што ж дадае Інтэрнэт да набору традыцыйных СМІ? У чым сутнасць яго наяўнасці ў медыа-плане? Перш за ўсё, гэта данясенне рэкламы да высокадаходнай, актыўнай, інавацыйнай часткі аўдыторыі. Сам факт прасоўвання брэнду ў Інтэрнэце працуе на імідж: спажыўцы ведаюць, што менавіта прагрэсіўныя, дынамічныя, сучасныя кампаніі актыўна выкарыстоўваюць і інструменты глабальнай Сеткі.

Новыя магчымасці ў вобласці рэкламы патрабуюць своеасаблівага падыходу і спецыяльных вырашэнняў. Значная ўвага на прыняцце рашэнняў аб выкарыстанні Інтэрнэту як яшчэ анаго інструмента рэкламы аказвае таннасць публікацый ў Сеціве ў параўнанні з друкаванымі і тэлевізійнымі СМІ. Напрыклад, калі тыражыраванне буклета можа абысціся на сотні даляраў, то размяшчэнне сайта можа быць і бясплатным. Інтэрнэт практычна не накладае абмежаванняў на памер інфармацыі.

Але галоўнай перавагай разгортвання рэкламнай кампаніі ў Інтэрнэце з’яўляецца магчымасць фіксаваць дзеянні кожнага карыстальніка, аўтаматычна назапашваючы гэтыя дадзеныя (напрыклад, заносіць у карпаратыўныю базу дадзеных), аўтаматычна іх апрацоўваць і аналізаваць. Такі падыход дазваляе не толькі атрымаць эфект ад рэкламы, але і карыстацца атрыманымі дадзенымі для разнастайных маркетынгавых даследаванняў.

Прыкладна ў 90% выпадкаў аб’ектам рэкламы ў Інтэрнэце з’яўляюцца не тавары або паслугі, а сайт, які іх рэкламуе. Ад яго стану залежыць поспех або няўдачы рэкламнай кампаніі. Сайт павінен утрымліваць падрабязную інфармацыю пра фірму, у зручнай для наведвальніка форме расказваць пра прадмет продажу, быць якасна аформленым, улічваць псіхалогію карыстальніка Інтэрнэту.

Web-сайт – гэта не толькі візітоўка фірмы, але і тонкі маркетынгавы інструмент, які дазваляе выявіць інтарэсы мэтавай аўдыторыі, узмацніць імідж фірмы, прасунуць гандлёвую марку, прывабіць патэнцыйных кліентаў і партнёраў. Сайт кампаніі можа выкарыстоўвацца для рэкламы, атрымання агульнага ўяўлення пра фірму, распазнання брэнду, забеспячэння сувязей з шырокай публікай, афіцыйных паведамленняў для друку, прамога збыту, падтрымкі замоўцы і тэхнічнай дапамогі. Ключамі да поспеху ў пералічаных напрамках з’яўляюцца грунтоўна паспрацаваны сайт і эфектыўныя маркетынгавыя мерапрыемствы.

Можна вылучыць тры асноўныя спосабы траплення наведвальнікаў на Web-сайт кампаніі: ён можа быць знойдзены пры дапамозе пошукавых машын; на сайт можна перайсці па гіпертэкставых спасылках; пра яго можна даведацца з іншых крыніц інфармацыі, у тым ліку і традыцыйных (газеты, часопісы, радыё і г.д.).

Разгледзім схему дзейнасці патэнцыйнага кліента на сайце цікавай яму кампаніі. Як правіла, кліент можа перарваць працэс узаемадзеяння з інтэрнэт-рэсурсам у дзвюх ключавых кропках: пасля дэманстрацыі яму рэкламнага блока (часцей за ўсё банера) і пасля пераходу на сайт фірмы-рэкламадаўцы. На першым этапе адказнасць за эфектыўнасць кладзецца выключна на спецыялістаў па рэкламе. На другім этапе эфектыўнасць часта залежыць ад ўладальніка інтэрнэт-рэсурса. Такім чынам інтэрнэт-рэкламай прынята называць толькі першы этап рэкламных мерапрыемстваў у Інтэрнэце – этап прыцягненя ўвагі да рэсурса. Але існуе і другі этап, які праводзіцца на самім інтэрнэт-рэсурсе, яго поспех залежыць не толькі ад актыўнасці працягнення аўдыторыі, але і ад якасці сайта, яго кампетэнцыі, адпаведнасці чаканням мэтавай аўдыторыі. Такія пытані знаходзяцца ў кампетэнцыі інтэрнэт-маркетолагаў.

Рэкламная кампанія, накіраваная на апавяшчэнне карыстальнікаў Інтэрнэту пра web-сервер, можа ўтрымліваць наступныя мерапрыемствы:

  • рэгістрацыя сервера на пошукавых машынах;
  • размяшчэнне бясплатных спасылак у каталогах;
  • рэгістрацыя на тэматычных серверах;
  • размяшчэнне спасылак на іншых серверах;
  • публікацыя на іншых серверах матэрыялаў, якія ўтрымліваюць спасылкі на сервер;
  • размяшчэнне платных рэкламных аб’яў на серверах з добрым наведваннем;
  • удзел у тэлеканферэнцыях;
  • выкарыстанне спісаў рассылкі;
  • выкарыстанне імя сервера ва ўсіх відах рэкламнай прадукцыі кампаніі;
  • выкарыстанне традыцыйных відаў рэкламы.
Інтэрнэт з’яўляецца ідэальным сродкам для стварэння рэальных інтэрактыўных сістэм, неабмежаваных па часе або рэкламный плошчы, што вызначае яго як ідэальны спосаб стварэння іміджавай і таварнай рэкламы. Пры гэтым нізкі кошт аўдыторнага кантакту разам з сегментнай нявызначанасцю, якая ў іміджавай рэкламе не так істотна, вызначае сервер Інтэрнэту як універсальны носьбіт для дадзенага тыпу рэкламы.

На дадены момант прадпрыемствам і арганізацыям можна актывізаваць наступныя тыпы інтэрнэт-паслуг:

1. Бясплатная і платная рэгістрацыя сайта ва ўсіх значных серверах.
Задача рэкламадаўцы – дасягнуць таго, каб яго старонкі стаялі ў першых шэрагах вынікаў пошуку па ключавых запытах, якія маюць дачыненне да сайта.

2. Кантэксны паказ рэкламы.
У гэтым выпадку рэкламадаўца «купляе» ў пошукавай сістэме пэўныя ключавыя словы. Напрыклад, турыстычная фірма можа набыць словы «курорт», «гатэль» «тур». Пры ажыццяўленні пошуку, запыт якога ўтрымлівае адно з ключавых слоў, карыстальнік, акрамя спасылак на старонкі, убачыць адпаведную рэкламную кампанію турфірмы.

3. Банэрная рэклама.

Традыцыйна рэкламныя мерапрыемствы ў Інтэрнэце асацыіруюцца з банэрамі (графічнымі рэкламнымі блокамі). Банэр уяўляе сабой прамавугольную выяву, размешчаную на старонцы вэб-выдаўца з гіперспасылкай на сайт фірмы-рэкламадаўцы.

Адным з эфектыўных рэкламных метадаў з’яўляецца ўдзел у абменнай банэрнай сетцы. Прынцып гэтага тыпу рэкламы заключаецца ў тым, што некаторая кампанія паказвае на web-старонках свайго сайта банэрную рэкламу і за гэта атрымлівае паказы рэкламных блокаў на сайтах удзельнікаў банэрнай сеткі.

Пры выкарыстанні банэрных сетак можна атрымаць магчымасць кіраваць паказамі, па такіх параметрах як геаграфія карыстальніка, тэматыка сайтаў для паказаў, час паказаў і некаторых іншых у залежнасці ад механізму і палітыкі банэрнай сеткі. Змяняючы гэтыя наладкі, вы зможаце максімальна павялічыць эфектыўнасць рэкламнай кампаніі і зэканоміць сродкі. Такім чынам, банэраабменныя сеткі з’яўляюцца самым малабюджэтным інструментам інтэрнэт-маркетынгу для прасоўвання на рынку.

4. PR-метады.
Пры запуску новай рэкламнай кампаніі мэтазгодна разаслаць па сеткавых выданнях прэс-рэліз с тлумачэннем некаторых аспектаў кампаніі і яе прадукта. Калі дадзеная гандлёвая прапанова з’яўляецца ўнікальнай, то гарантаваны шырокі рэзананс не толькі ў сеткавай прэсе, але і ў месцах нефармальнага віртуальнага камунікавання (канферэнцыі, чаты).

5. Direct marketing.

Найбольш эфектыўным спосабам рэкламы з’яўляецца персаніфіцыраваны зврот да спажыўца. Рассылка рэкламных паведамленняў пэўнаму колу патэнцыйных кліентаў – адзін з самых эфектыўных спосабаў распаўсюджвання рэкламнай інфармацыі. Дадзены спосаб дае найбольшы водгук. Нягледзячы на тое, што большасць паштовых адрасоў шырока даступныя і створаны спецыяльныя базы дадзеных для прамой рассылкі, ажыццяўляць такую дзейнасць неэтычна. Галоўнае правіла – рассылка павінна быць санкцыянавана самім атрымальнікам. У дадзеным выпадку найлепшы спосаб – самастойная ініцыятыва кліента.

Мэтазгодна прапаноўваць падпіску на навіны кампаніі наведвальнікам карпаратыўнага сайта, цяперашнім кліентам.

Зараз адным з найбольш эфектыўных, але пакуль малаўжывальным спосабам з’яўляецца вірусны маркетынг (непасрэдная перадача інфармацыі ад карыстальніка да карыстальніка). Аднак дадзены напрамак у Байнэце (беларускай частцы інтэрнэту)амаль не развіты.

6. Тэкставая рэклама.
Адным з папулярных рэкламных носьбітаў з’яўляецца тэкставы блок. Аднак тэкставая рэклама саступае банэрам ў тым плане, што графіка можа нашмат больш эфектна ўявіць аб’ект рэкламы, фарміраваць і прасоўваць імідж.

Анімацыя банэра прыцягвае ўвагу і дазваляе пры дапамозе кадраў абыгрываць рэкламныя сюжэты (пытанне – адказ, праблема – вырашэнне). Як правіла, тэкставыя блокі часцей за ўсё выкарыстоўваюцца пры рэкламе ў паштовых рассылках.

Да пераваг выкарыстання рэкламы ў фармаце тэкставага блока можна аднесці нізкі кошт распрацоўкі і паказу, а таксама ўпэўненасць у тым, што магчымасць убачыць тэкставы блок ёсць ва ўсіх карыстальнікаў сеткі. Напрыклад, звычайны банэр могуць не ўбачыць карыстальнікі з адключанай графікай (каля 10%) і карыстальнікі з убудаваным модулем адсячэння рэкламы (5%). Гэтыя два спосабы часцяком прымяняюцца карыстальнікамі для паскарэння хуткасці загрузкі web-старонак.
 
Разгледзім некаторыя асаблівасці выкарыстання магчымасцей Інтэрнэту для прамысловых прадпрыемстваў. Прамысловасць з’яўляецца вобласцю, для якой задача пабудовы іміджу практычна немагчыма без прадастаўлення тэхналагічный інфармацыі пра выпускаемую прадукцыю. Такім чынам, у якасці галоўнай задачы рэкламнай кампаніі вытворцы можа разглядацца прыцягненне спецыялістаў для прадастаўлення ім тэхналагічный інфармацыі, якая падкрэслівае перавагі прадукцыі.

Адным са спосабаў рэалізацыі дадзенай мэты можа быць адкрыццё раздзела навінаў кампаніі-вытворцы на сайце або ў паштовых рассылках, арыентаваных на спецыялістаў дадзенай вобласці. Гэты раздзел можа ўяўляць сабой дайджэст тэхналагічных навін са спасылкай на больш падрабязную інфармацыю на серверы вытворцы.

Асноўная перавага такога спосабу размяшчэння інфармацыі ў тым, што ў адрозненне ад банэраў, ён не ўтрымлівае рэкламнай афарбоўкі і таму першапачаткова ўспрымаецца з большым даверам. Выкарыстоўваючы такі спосаб, нельга забывацца на своечасовае аднаўленне інфармацыі, таму што ў адваротным выпадку эфект будзе адваротны чаканаму.

Такім чынам, можна зрабіць вывад, што інтэрнэт-рэклама – гэта комплекс мерапрыемстваў у Сеціве, накіраваных на прыцягненне ўвагі аўдыторыі, а тое, якімі сродкамі гэта дасягаецца (дэманстрацыя графікі або тэксту, аўдыё або відэа файламі), не так ужо і істотна. Так што не варта замыкацца на банэрнай рэкламе, тым больш што інтэрнэт-маркетолагі даўно заўважылі: чым менш рэклама падобна да рэкламы, тым большы першасны эфект дасягаецца пры яе выкарыстанні.

Прыняцце рашэння аб правядзенні рэкламнай кампаніі з выкарыстаннем Інтэрнэту, абранне віда рэкламнага ўздзеяння з’яўляецца індывідуальным працэсам для кожнай кампаніі ў залежнасці ад сферы яе дзейнасці і асаблівасцей прадукцыі.

x