Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Слоўнік тэрмінаў

А Б В Г Д Е Ж З І К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Ы Э Ю Я

А

Аб'ект даследавання інтэрнэтыкі: інфармацыйны асяродак, яго ўласцівасці, а таксама працэсы, якія ў ёй адбываюцца і якія ўлічваюцца пры ажыццяўленні камунікацыі ў глабальным камп'ютарным сеціве.

Ацэнкі эфектыўнасці сеткавай рэкламы: матэматычныя ацэнкі эфектыўнасці рэкламы кампаніі. Існуе некальні відаў такіх ацэнак: 
1 – CTB (Click To Buy) – адносіны колькасці наведвальнікаў сайта, якія прынялі патрэбнае рашэнне (напрыклад, якія набылі тавар) да колькасці тых, хто прыйшоў на сайт па спасылцы;
2 – CTI (Click To Interest) – адносіны колькасці наведвальнікаў, якія зацікавiліся серверам (якія наведалі некалькі яго старонак, і тых, хто пасля вярнуўся, і тых, хто запомніў яго адрас і факт яго існавання) да колькасці тых, хто прыйшоў на сайт рэкламадаўцы па спасылцы;
3 – CTR (Click Throught Ratio) – паказчык эфектыўнасці рэкламы, адносіны націсканняў на банэр да колькасці яго паказаў, у працэнтах.

у пачатак старонкі

Б

Банэрная рэклама: рэклама вэб-сайта карыстальніка, старонкі, лагатыпа і г.д. шляхам размяшчэння банэраў на тэматычных сайтах, у банэрных сетках, спісах рассылкі. Адзін з найбольш папулярных спосабаў рэкламы ў інтэрнэце, які дазваляе эфектыўна павялічыць наведванне вэб-сайтаў.
 

Банэрная сетка: сістэма, якая дазваляе розным сайтам абменьвацца паказамі банэраў, забіраючы пэўную камісію.
 

Банэры новага пакалення: банэры, створаныя пры дапамозе flash і java тэхналогій. Такія банэры дазваляюць карыстальнікам дасягнуць поўнага ўзаемадзеяння рэкламадаўцы і спажыўца рэкламы. Магчымасці такого банэра надзвычай шырокія, гэта і эфектная анімацыя, гук, інтэрактыўныя сродкі ўзаемадзеяння з карыстальнікам. Але існуе і цэлы шэраг фактараў, якія перашкаджаюць іх шырокаму выкарыстанню ў інтэрнэт-рэкламе:
– высокія патрабаванні да вытворчай здольнасці камп'ютараў і да інтэрнэт-злучэння;
– часта неабходнасць пампавання і устаноўкі спецяльных праграмных модулей для прагляду reach media;
– адсутнасць зводу правіл, якія б рэгламентавалі тэхналогію, а таксама правілаў выкарыстання «рыч медыа» як рэкламы на знешніх сайтах.
 

Бізнес для бізнесу: сектар рынку, арыентаваны на арганізацыю ўзаемадзеяння паміж кампаніямі ў працэсе вытворчасці і продажу тавараў або паслуг. Сектар B2B ахоплівае гандлёвыя адносіны паміж фірмамі, якія ажыццяўляюцца ў электроннай форме.
 

Бізнес для спажыўца: сектар рынку, арыентаваны на працу з канечным фізічным спажыўцом тавараў ці паслуг. У сектары B2C пагадненні паміж вытворцам і спажыўцом канчатковай прадукцыі ажыццяўляюцца ў электронным выглядзе. Сектар В2С утвараюць электронныя крамы і іншыя арганізацыі, гандлюючыя прадукцыяй праз інтэрнэт непасрэдна для спажыўцоў.
 

Бізнес-рашэнні: сістэма, што забяспечвае функцыянаванне электроннага бізнесу, заснаванага на інтэрнэт-тэхналогіях. Бізнес рашэнне можа быць рэалізавана ў выглядзе партала, каталога, электронный крамы і інш.

у пачатак старонкі 

В

Вэб-дызайн: дызайн сайтаў і іх асобных элементаў, стварэнне графічных рэкламных элементаў у Internet. Звычайна паслугі вэб-дызайну прадастаўляюць студыі вэб-дызайну.

у пачатак старонкі

З


Знешнія пагрозы інтэрнэт: пагрозы, што маюць адмоўныя наступствы для карыстальнікаў. Адрозніваюць:
– знешнія тэхналагічныя пагрозы: павольныя каналы, нерацыянальныя метады падключэння да сеткі, занесеныя вірусы і г.д. 
– знешнія сацыяльныя пагрозы: уздзеянне на фізічнае і псіхічнае здароўе карыстальнікаў, уздзеянне на індывідуальную свядомасць чалавека, інфармацыйны тэрор і крымінал і г.д.

у пачатак старонкі

І

Ідэалогія інтэрнэт: сістэма ідэй, закладзеных у аснову сеткавай інфармацыйнай прасторы, якія забяспечваюць цэласную трактоўку яе стану. Ідэалогія інтэрнэт уключае: 
– высокі ўзровень упарадкаванасці;
– здольнасць да самаразвіцця і самаарганізацыі;
– дыскрэтнасць;
– дэцэнтралізацыю.
 

Інтэрнэт: глабальная інфармацыйная сістэма, часткі якой лагічна ўзаемазвязаны паміж сабой пры дапамозе адзінай адраснай прасторы, заснаванай на пратаколе TCP/IP. Інтэрнэт складаецца з мноства узаемазвязаных камп'ютарных сетак і забяспечвае аддалены доступ да камп'ютараў, электроннай пошты, дошак аб'яў, баз дадзеных і дыскусійных груп.
 

Інтэрнэт-2: праект стварэння інфраструктуры новага інтэрнэту, заснаванага на новым пратаколе IPv6, які забяспечвае больш высокую прадуктыўнасць, надзейнасць і хуткасць перадачы дадзеных.
 

Інтэрнэт-адыкцыя: феномен псіхалагічнай залежнасці ад сеціва інтэрнэт, якая праяўляецца ў своеасаблівым адыходзе ад рэальнасці, пры якім сістэма навігацыі па сеціве зацягвае суб'екта настолькі, што ён аказваецца не ў стане паўнавартасна функцыянаваць у сучасным свеце. 
 

Інтэрнэт-аўкцыён: электронная гандлёвая сістэма, у якой продаж тавараў адбываецца непасрэдна паміж людзьмі.
 

Інтэрнэт-вяшчанне: дынамічнае змяненне інфармацыі, перадаваемай па каналах інтэрнэт: стужкі навін, відэа, паведамленні пра вынікі выбараў і г.д.


Інтэрнэт-галасаванне: галасаванне з выкарыстаннем асяродку інтэрнэт. Пры інтэрнэт-галасаванні выбарац атрымлівае на пэўным вэб-сайце электронны бюлетэнь і галасуе. Сапраўднасць бюлетэня гаратнуецца па сродках лічбавага подпісу.
 

Інтэрнэт-індустрыя: галіна матэрыяльнай і інтэлектуальнай вытворчасці, якая забяспечвае функцыянаванне сеткавай инфармацыйнай прасторы.
 

Інтэрнэт-інкубатар: вянчурная інвестыцыйна кампанія, мэтай якой з'яўляецца паскораная падрыхтоўка і хуткі вывад на рынак інтэрнэт-кампаній і іх праектаў.
 

Інтэрнэт-кампанія: юрыдычная асоба, якая аказвае інтэрнэт-паслугі.
 

Інтэрнэт-кансультацыя: онлайнавае абмеркаванне, для рэалізацыі якога выкарыстоўваюцца электронная пошта або тэхналогія інтэрнэт-канферэнцый.
 

Інтэрнэт-магазін: вэб-сервер, дзе ажыццяўляюцца прамыя продажы тавараў спажыўцам. Пры гэтым спажывецкая інфармацыя, заказ тавару і пагадненне ажыццяўляеуцца на сайце інтэрнэт-магазіна.
 

Інтэрнэт-рэклама: рэклама ў сеціве Іnternet звычайна мае двухузроўневы характар:
1 – рэкламны носьбіт: знешняя рэклама, якая размяшчаецца рэкламадаўцам у выдаўца. 
2 – непасрэдна сайты рэкламадаўцы.
 

Інтэрнэт-суполка: складзеная ў працэсе сумеснай дзейнасці адносна ўстойлівая сістэма сувязей і адносінаў паміж карыстальнікамі сеткавай інфармацыйнай прасторы.
 

Інтэрнэт-тэлефанія: прыватны выпадак IP-тэлефаніі, калі ў якасці ліній перадачы тэлефоннага трафіку выкарыстоўваюцца звычайныя каналы інтэрнэта.


Інтэрнэт-паслугі: паслугі, якія аказваюцца карыстальнікам:
– па забеспячэнні доступу ў глабальнае сеціва;
– па распрацоўцы і суправаджэнні інтэрнэт-рэсурсаў;
– па распрацоўцы і размяшчэнні інтэрнэт-рэкламы.


Інтэрнэтыка: прыкладны навуковы кірунак, які вывучае ўласцівасці, заканамернасці і спосабы выкарыстання глабальнай камп'ютарнай сеткі ў разнастайных сферах чалавечай дзейнасці. Інтэрнэтыка з'яўляецца лагічным працягам інфарматыкі ў аспекце яе ўздзеяння на сацыяльна-эканамічным працэсы.

у пачатак старонкі

К

Кантэксныя паказы: «купляецца» рэкламадаўцам пэўнае ключавое слова ў пошукавай сістэме, пры пошуку з гэтым ключавым словам карыстальнік бачыць спасылкі на знойдзеныя словы і банэры або тэкставы блок гэтага рэкламадаўцы.


Клік:
націсканне наведвальніка старонкі на банэр або спасылку.

у пачатак старонкі 

М

Мабільны інтэрнэт: тэхналогія бесправаднога доступу ў інтэрнэт на аснове пратакола WAP. Транспартам для перадачы запытаў у сетках мабільнай сувязі з'яўляецца служба пакетнай перадачы дадзеных  GPRS (General Packet Radio Servise), CSD (Circuit Switched Data), 3G (Third Generation)
 

Матывацыі карыстальнікаў Інтэрнэту: пабуджэнні, якія выклікаюць актыўнасць і вызначаюць накіраванасць карыстальніка на працу ў сеткавай інфармацыйнай прасторы. Вылучаюць наступныя матывацыі: справавая, пазнавальная, супрацоўніцтва, самавыяўленне, рэкрэацыйная і гульнёвая, cамасцверджанне, камунікацыйная.

у пачатак старонкі

Н

Наведванне: колькасць наведвальнікаў рэсурса (або яго асобнай старонкі) за адзінку часу.

Навуковыя метады інтэрнэтыкі:
сукупнасць правілаў, прыёмаў і аперацый практычнага і тэарэтычнага асваення сеткавай інфармацыйнай прасторы, якія служаць для атрымання і абгрунтавання ведаў пра яго. Агульныя метады інтэрнэтыкі: аналіз, сінтэз, абстрагаванне, параўнанне, індукцыя, дэдукцыя, аналогія і інш. Спецыфічныя метады інтэрнэтыкі: агульнанавуковыя метады матыматыкі, статыстыкі, электронікі, кібернетыкі, інфарматыкі, сацыялогіі, эканомікі, паліталогіі і інш. Практычныя метады інтэрнэтыкі: назіранне, вымярэнне, эксперымент, мадэляванне і інш. Лагічныя метады інтэрнэтыкі: доказ, тлумачэнне, вывядзенне следстваў і інш. Істотную ролю ў інтэрнэтыцы адыгрываюць метады навуковай творчасці, у працэсе якіх даследаванне спалучаецца са стварэннем новага тэхналагічнага прыстасавання.
 

у пачатак старонкі

П

Памер аўдыторыі сайта: колькасць унікальных наведвальнікаў, якія пабывалі на сайце за вызначаны час.

Паказ:
адно прад'яўленне рэкламнага банэра наведвальніку сайта.

Правайдар паслуг інтэрнэт: кампанія або іншая арганізацыя, якая прадастаўляе паслугі internet:
1– падключэнне да internet праз свае камп'ютары (язія з'яўляюцца часткай internet);
2 – хостынг і г.д.
3 – часта правайдары прапануюць паслугі вэб-дызайну і рэкламы ў internet.
 

Прадмет даследавання інтэрнэтыкі: інфармацыйныя ўздзеянні, якія ажыццяўляюцца ўдзельнікамі камунікацый у глабальным камп'ютарным сеціве.

 
у пачатак старонкі

Р

Рэгуляванне інтэрнэт: комплекс заканадаўчых і арганізацыйных мер, накіраваных на падтрыманне і развіццё інтэрнэт, якія ўтрымлiваюць:
– камерцыйнае заканадаўства;
– ліцэнзаванне;
– тэхналагічныя стандарты;
– рэгуляванне цэн;
– падаткавае абкладанне;
– абарону інтэлектуальнай прыватнасці, спажыўцоў і канфідэнцыяльнасці;
– забеспячэнне адказнасці правайдараў;
– пераследаванне камп'ютарных злачынстваў і інш.

у пачатак старонкі 

С

Сервер інтэрнэт: камп'ютар, падключаны да сеціва, або праграма, якая на ім выконваецца, якія прадастаўляюць кліентам доступ да агульных рэсурсаў і якія кіруюць гэтымі рэсурсамі. Найбольш істотнымі тыпамі сервераў з'яўляюцца:
– WWW-серверы, мэта якіх - забеспячэнне ўзаемазвязанай мультымедыйнай інфармацыі і зместу баз дадзеных;
– серверы электроннай пошты;
– серверы FTP, галоўнай задачай якіх з'яўляецца абмен файламі;
– серверы камунікацый у рэальным часе (чаты);
– серверы, што забяспечваюць працу інтэрнэт-тэлефаніі;
– сістэмы трансляцыі радыё і відэа праз інтэрнэт.
 

Сэрвісы інтэрнэт: сэрвісы, якія прадастаўляюцца карыстальнікам, праграмам, сістэмам, узроўням, функцыянальным блокам. У сеціве інтэрнэт сэрвісы прадастаўляюць сеткавыя службы. Найбольш распаўсюджанымі інтэрнэт-сэрвісамі з'яўляюцца:
– захаванне дадзеных;
– передача паведамленняў і блокаў дадзеных;
– электронная і маўленчая пошта;
– арганізацыя і кіраванне дыялогам партнёраў;
– прадастаўленне злучэнняў;
– правядзенне сеансаў;
– відэа-сэрвіс.
 

Сродкі праграмавання ў інтэрнэце: мовы апісання вэб-старонак і інструментальныя сродкі распрацоўкі вэб-рэсурсаў. Мовы апісання вэб-старонак падтрымліваюцца браўзерамі.

у пачатак старонкі

T

Таргетынг: наладжванне рэкламнай кампаніі ў сеціве. Выкарыстоўваецца для паказу рэкламы зададзенай аўдыторыі. Існуе некалькі відаў таргетынгу: геаграфічны, часавы, тэматычны і г.д.

 

у пачатак старонкі
 

У


Унутраныя пагрозы інтэрнэт: пагрозы, якія нясуць адмоўныя наступствы для стану і развіцця самой сеткавай інфармацыйнай прасторы. Да ўнутраных пагроз адносяць:
– інфармацыйны калапс праз загружанасць сістэмы;
– атакі хакераў;
– аварыі камунікацыйных каналаў;
– недасканаласць інфармацыйна-пошукавых сістэм;
– маральнае старэнне пратаколаў і інш.

у пачатак старонкі

Х

Хіт: зварот карыстальніка да старонкі, выключаючы перазагрузкі.

Хост: унікальны IP-адрас наведвальніка.

у пачатак старонкі

 

Э

Электроны бізнес: бізнес, заснаваны на выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій з тым, каб забяспечыць аптымальнае ўзаемадзеянне справавых партнёраў і стварыць інтэграваны ланцужок даданага кошту. Электроны бізнес уключае: продажы, маркетынг, фінансавы аналіз, аплаты, пошук супрацоўнікаў, падтрымку карыстальнікаў і падтрымку партнёрскіх адносінаў.

Электроны кансалтынг: від электроннага бізнесу, які ўключае: 
– прафесійныя кансультацыі кліентаў па электроннай пошце;
– прадастаўленне даведак ад інфармацыйных служб;
– правядзенне разнастайных апытанняў у інтэрнэце і інш.

 

Электроны маркетынг: маркетынгавая дзейнасць пры дапамозе інфармацыйных сістэм і сетак.

у пачатак старонкі

 


x