Група кампаній Webcom Media: Мінск, вул. Скрыганава, 6а, 4 паверх.

Гласарый тэрмінаў па інтэрнэт-рэкламе

A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Advertiser (рэкламадаўца):  Фізічная, юрыдычная або віртуальная асоба, якая размяшчае за грошы сваю рэкламу (у нашым выпадку банэр) на вэб-сайце выдаўца. Рэкламадаўца валодае сваім (або не зусім) вэб-сайтам, на які вядзе спасылка з размешчанага банэра. 


Banner (банэр, фанцік):  Графічны файл (GIF, JPG), які змешчаны на вэб-старонцы і мае гіперспасылку на іншую рэкламуемую старонку. Звычайна мае прамавугольную форму. Для забеспячэння хуткай загрузкі банэра сістэмы паказаў банэраў звычайна накладаюць на яго абмежаванні па памерах (напрыклад, не больш за 15 Кілабайт). Такiм чынам стварыць каляровы, аніміраваны банэр, ды яшчэ і ўкласціся ў жорсткія патрабаванні па памеры файла часта бывае нялёгкай задачай. 
Найбольш распаўсюджаны памер банэраў 468 на 60 пікселей, але, акрамя гэтага, існуе дастатковая колькасць банэраў іншых памераў. 
 

Banner Advertising (банэрная рэклама):  Самы эфектыўны способ раскручвання (павелічэння наведвання) web-сайта, а таксама магутная прылада для стварэння/паляпшэння іміджу кампаніі – прадукцыі – паслуг і г.д. 


Branding (іміджавая рэклама):  Пры іміджавай рэкламе пры дапамозе банэраў рэкламадаўца ставіць за мэту не прыцягненне на свой сайт як мага большай колькасці наведвальнікаў, а стварэнне/паляпшэнне свайго іміджу сярод карыстальнікаў сеціва. Тут істотны не столькі водгук баннера, колькі яго здольнасць запомніцца і палепшыць імідж рэкламадаўцы. 


Banner Exchange Services (сістэмы абмену паказамі банэраў):  Спецыяльныя сістэмы, якія ажыццяўляюць узаемаабмен паказамі банэраў паміж сваімі ўдзельнікамі. За свае паслугі яны звычайна бяруць пэўны працэнт ад паказаў. Напрыклад, Reklama.ru пакажа 85 вашых банэров на старонках іншых удзельнікаў, калі вы пакажаце 100 чужых банэраў. 

Burn out of a banner (згаранне банэра): У залежнасці ад колькасці паказаў банэра ў вызначанай банэрнай сістэме або на пэўным вэб-сайце павялічваецца верагоднасць таго, што ён будзе паказаны аднаму і таму ж карыстальніку некалькі  разоў. А гэта ў сваю чаргу вядзе да падзення водгуку банэра. Час, за які банэр «згарыць» залежыць ад інтэнсіўнасці яго паказу і ад таго, наколькі шырокай аўдыторыі ён дэманструецца (пры аднолькавай колькасці паказаў банэр, які круціцца на вялікай колькасці web-старонак, згарыць не так хутка). Згаранне банэра залежыць ад 2 параметраў – Site Reach і Site Frequency (дадзеныя тэрміны прымянімыя не толькі да вэб-сайтаў, але і да банэрных сістэм). Тэматыка і дызайн банэра не ўплываюць на хуткасць яго згарання.


Cached banner (кэшаванне банэраў): Часта карыстальнік бачыць банэр у некалькі разоў часцей, чым гэта фіксуецца ў сістэме. Справа ў тым, што банэр можа быць закэшаваны браўзерам карыстальніка, і наступная яго загрузка адбываецца не з сервера, а непасрэдна з лакальнага дыска. І адпаведна, сістэма не будзе ведаць пра чарговы паказ банэра. 
Акрамя кэшавання браўзерам ёсць варыянт, што банэр будзе закэшаваны, напрыклад, на проксі-сэрверы правайдэра. І ў гэтым выпадку сістэма не зафіксуе паказ. 
Кэшаванне, з аднаго боку, значна здымае загрузку каналаў інтэрнэт, дазваляе не ганяць зноў і зноў, напрыклад, велізырны графічны файл з Амерыкі, а проста спампаваць яго з проксі-сервера свайго правайдэра або яшчэ хутчэй з кэша вашага браўзера, а з іншага боку, часта кэшаванне робіць статыстыку наведвання старонак, статыстыку паказаў банэра і г.д. не такой дакладнай, як хацелася б. 

Click-Through (націсканне, клік): Калі на вочы карыстальніку трапляецца банэр і ён яго зацікавіць, карыстальнік пстрыкае па ім мыш'ю. Карыстальнік таксама можа націснуць на банэр выпадкова або ад няма чаго рабіць. Пасля пстрычкі, яго браўзер пачынае загружаць старонку, якую рэкламуе гэты банэр. Уся трансакцыя і навываецца клік. 


Cookies (кукі, печыва):  Невялікі кавалак дадзеных, якімі вэб-сервер пазначае ваш браўзер пры яго наведванні. Пры наступным наведванні сервер будзе ведаць, што вы тут ужо былі і, напрыклад, не стане паказваць вам той жа банэр, што паказваў у мінулы раз. У больш дасканалых сістэмах пры дапамозе сookies-тэхналогій магчыма вывучыць цікавасці наведвальніка і пры кожным наведванні паказваць яму адпаведную рэкламу.
На жаль, некаторыя карыстальнікі беспадстаўна баяцца cookies і адключаюць дадзеную опцыю ў сваіх браўзерах.


CPM:  Кошт за тысячу паказаў банэраў. У расійскім сеціве сервераў, якія прадаюць паказы банэраў, CPM вагаецца ад 2 да 50 даляраў.


CPS (cost per sale):  Кошт аднаго продажу. Правядзем няхітрыя падлікі. Няхай CPM складае для вас 15 $. CTR выкарыстоўваемага банэра 3%. Вядома, што 1 з 50 наведвальнікаў вашага сервера здзяйсняе пакупку. Прыбытак ад продажу складае 20 $:
– за 150 даляраў маем 10 000 * 3% = 300 наведвальнікаў.
– набудуць ваш тавар 300 / 50 = 6 наведвальнікаў.
– Вы заробіце 6 * 20 = 120 $.
Ітак, Вы зарабілі 120 $, патраціўшы 150 $. Насамрэч, гэта не так дрэнна! Частка карыстальнікаў, якія здзейснілі пакупку, вернуцца да вас праз некаторы час набыць нешта яшчэ, нехта распавядзе пра вашыя паслугі сябрам...
У выніку, укладзеныя грошы прынясуць прыбытак.

CPV:  Кошт за наведвальніка. Акрамя продажу паказаў банэраў, існуе практыка, калі разлік вядзецца за колькасць наведвальнікаў, якія трапілі на сайт рэкламадаўцы праз банэр. Наведвальнікам лічыцца чалавек, які клікнуў на банэр (хаця насамрэч карыстальнік можа націснуць кнопку back свайго браўзера да таго, як рэкламуемая старонка загрузіцца). Кошт аднаго кліка (CPV) у сярэднім складае 10-12 цэнтаў. 


CTR (click/through ratio, водгук банэра): Самай істотнай характарыстыкай банэра з'яўляюцца адносіны колькасці клікаў на банэр да колькасці яго паказаў. Так, калі ваш банэр быў паказаны на якой-небудзь старонцы 1000 разоў, а націснулі на яго і, адпаведна, трапілі на сайт 50 чалавек, то водгук такога банэра роўны 5%.
Паводле статыстыкі, сярэдні водгук («click/through ratio») у банэраў, якія выкарыстоўваюцца ў WWW – 2,11%.


Flat Fee Advertising: Размяшчэнне банэра без уліку паказаў і націсканняў. Шматлікія web-сайты імкнуцца размясціць банэр рэкламадаўцы на адной або на некалькіх сваіх старонках, беручы за гэта фіксаваную аплату ў месяц. Аптата залежыць ад наведвання старонак і (або) іх накіраванасці (пры вузканакіраванай рэкламе). 


Gif: Самы распаўсюджаны графічны фармат у інтэрнеце. Найбольш папулярны для стварэння банэраў, бо дазваляе рабіць анімацыю, празрыстыя вобласці, празрадковую загрузку. 
Дадзены фармат валодае добрым алгарытмам сціскання і дазваляе ствараць дастаткова кампактную графіку, што вельмі важна, таму што звычайна на банэры накладваюцца строгія абмежаванні на памер файла (напрыклад, да 15 кілабайт). Фармат абмежаваны выкарыстаннем 256 колераў.
Для банэраў, якія ўтрымлваюць фотавыявы, плаўныя пераходы колераў зрэдку бывае больш мэтазгодна выкарыстоўваць іншы графічны фармат – Jpg


Hit (хіт): Загрузка любога элемента (html-дакумента, графічнага файла,  java-аплета і т.д.) карыстальнікам. Напрыклад, калі на вашай старонцы прысутнічае 15 графічных элементаў, то пры яе загрузцы лог-файл сервера зарэгіструе 16 хітоў  (15 малюнкаў і 1 html дакумент).

Калі ў сеціве вы сустрэлі заяву кшталту «наш сервер мае 100 000 хітоў штомесяц», вас проста спрабуюць уразіць. Сапраўдная колькасць наведванняў такога сервера будзе ў дзесяткі разоў меншая. 

Home Page (галоўная старонка, пачатковая старонка): Насуперак прамому перакладу з англійскай мовы – гэта не дамашняя (персанальная) старонка Пеці Іванова, а пачатковая старонка web-сайта. Як правіла, спасылкі робяцца менавіта на галоўную старонку web-сайта, таму колькасць наведванняў на гэтай старонцы звычайна нашмат большая, чым на любой іншай. Па галоўнай старонцы (твару web-сайта) наведвальнік атрымлівае ўяўленне, куды ён патрапіў і што ём можа ўбачыць на іншых старонках сайта (але зрэдку бывае, што галоўная старонка з'яўляецца першай і адзінай). 


Impression (паказ, exposures): Дэманстрацыя банэра карыстальніку.
На самай справе сістэма лічыць, што паказ быў здзейснены, калі браўзер карыстальніка загрузіў банэр, а сам карыстальнік можа так яго і не ўбачыць. Такая сітуацыя магчыма, калі банэр загружаецца ў канцы старонкі, а карыстальнік сыдзе з яе, не пракруціўшы да канца. Таму, калі гэта магчыма, дамаўляйцеся, каб ваш банэр паказваўся на пачатку старонкі, а не напрыканцы.
Магчыма і адваротная сітуацыя, калі карыстальнік убачыў банэр больш разоў, чым паказала яго сістэма (браўзер можа закэшаваць банэр пасля першай загрузкі і паказаць яшчэ раз ужо на іншай старонцы без звароту да сервера).


Jpg: Другі па папулярнасці (пасля Gif) фармат графічных файлаў у інтэрнеце. Хоць Jpg не дазваляе выкарыстоўваць анімацыю і празрыстасць, але з'яўляецца добрым выбарам для фатаграфічных выяў. Jpg добра сціскаецца і ў адрозненне ад Gif не абмежаваны 256 колерамі, а дазваляе выкарыстоўваць да 16 мільёнаў колераў. 


Publisher (выдавец): Web-старонка, якая паказвае за пэўную плату (або іншыя блага) рэкламу рэкламадаўцы (у нашым выпадку банэры са спасылкай на сайт рэкламадаўцы). 


Site Frequency (частата наведвання старонкі): Сярэдняя велічыня, якая ўказвае на тое, як часта наведвальнікі вяртаюцца на вэб-сайт, што дастаткова характэрна для сайтаў з рэгулярна аднаўляемым зместам.

Чым вышэйшая частата наведвання, тым хутчэй будуць згараць банэры, т.я. у гэтым разе высокая верагоднасць паказу банэра адным і тым жа наведвальнікам некалькі разоў. 


Site Reach (памер аўдыторыі сайта): Колькасць унікальных наведвальнікаў, якія пабывалі на сайце за пэўны адрэзак часу. Калі вэб-сайт стала абнаўляецца, то ў яго добрыя шансы набыць пастаянных наведвальнікаў (пастаянную аўдыторыю), якія прыходзяць на сайт з пэўнай частатой (Site Frequency). Чым большы памер аўдыторыі, тым павольней будуць згараць банэры, якія дэманструюцца на дадзеным сайце. 


Targeting (вузканакіраваная рэклама): Паказ рэкламнага банэра толькі пэўнаму колу карыстальнікаў (мэтавай аўдыторыі), найбольш цікавых для рэкламадаўцы. Напрыклад, буйныя пошукавыя сістэмы, якія прадаюць паказы банэраў па запытах карыстальнікаў, вызначаюць вобласць яго пошуку і паказваюць яму банэры, падобныя па тэматыцы. Рэкламадаўцы імкнуцца купляць паказы банэраў менавіта на вузкатэматычных сайтах (або раздзелах сайтаў), дзе пераважная большасць наведвальнікаў цікавіцца зададзеным тыпам прадукцыі/паслуг.
Такі від рэкламы найбольш эфектыўны, але і больш дарагі.


Traffic (наведванне): Колькасць наведвальнікаў web-сайта (або яго пэўнай старонкі) за адзінку часу (дзень, месяц і г.д.). Некаторыя ўкладаюць у гэтае паняцце не колькасць наведвальнікаў, а колькасць хітоў за адзінку часу. 


Visit and Visitor (наведванне і наведвальнік):  Магчыма, вы заўважылі, што на многіх старонках вісяць лічыльнікі, якія паказваюць колькасць старонак. Звычайна, калі адзін і той жа наведвальнік заходзіць на адну і тую ж статронку некалькі разоў на працягу кароткага адрэзку часу (напрыклад, на працягу менш як 30 мінут), то гэта будзе лічыцца як адно наведванне. Кожны тып лічыльнікаў па-свойму трактуе колькасць наведвальнікаў. Ёсць лічыльнікі больш «жорсткія», ёсць менш. Напрыклад, на маёй галоўнай старонцы стаіць 2 лічыльніка: адзін майго правайдэра «Зенона», другі RamblerTop100. Рамблераўскі лічыльнік паказвае працэнтаў на 25 наведвальнікаў больш. 


Web-page (вебстаронка, старонка):  Складнік web-сайта. Фізічна ўяўляе сабой HTML-файл. Можа ўтрымліваць тэкст, малюнак, JAVA аплеты і іншыя вэб-элементы. Старонка можа быць статыстычная і дынамічна згенераваная. У выпадку выкарыстання фрэймаў, кожны з іх лічыцца як асобная старонка.


Web-Site (веб-сайт, сайт, сервер):  Сукупнасць web-старонак, аб'яднаных па сэнсе, навігацыйна і якія фізічна знаходзяцца на адным серверы.


x