| Навiны Нашы кліенты Нашы кампаніі | Гарантыя якасці – ISO 9001 Нашы праекты Нашы партнёры | Партнёрская праграма Вакансіі Кантакты |
Спонсарская праграма
Развіццё беларускага сегмента інтэрнэту — не толькі ў распрацоўцы новых цікавых сайтаў, але і ў падтрымцы і прасоўванні тых, якія ўжо існуюць. Менавіта таму мы гатовыя прапанаваць спонсарскую дапамогу ў галіне пошукавага прасоўвання сайтаў некамерцыйным праектам Байнэту: інфармацыйным рэсурсам, сацыяльна значным праектам (культура, экалогія, адукацыя), сайтам грамадскіх арганізацый і іх прадстаўніцтвам.
Галоўнае патрабаванне да сайтаў-удзельнікаў спонсарскай праграмы — некамерцыйны характар дзейнасці сайта.
Група кампаній Webcom Media® у межах арганізаванай спонсарскай праграмы ўжо супрацоўнічае з такімі дабрачыннымі арганізацыямі, як:
Наталля Аляксандраўна Маханько, дырэктар фонду «Шанс», у інтэрв'ю падзялілася прычынамі, чаму яна звярнулася да спонсарскай праграмы: «Мы ўсвядомілі, наколькі для нас гэта неабходна, бо наведвальнікі нашага сайта — гэта людзі з пэўным светаадчуваннем, гэта дарыцелі, здольныя дапамагчы. Таму вельмі важна, каб яны змаглі хутка і лёгка нас адшукаць».
У гэтай прычыне хаваецца асноўны сэнс і мэта спонсарскай праграмы Webcom Media® – дапамагчы тым, што мы ўмеем рабіць лепш за ўсё!
Для таго, каб стаць удзельнікам спонсарскай праграмы, вы можаце напісаць нам, і ў выпадку станоўчага рашэння, вы атрымаеце бясплатнае пошукавае прасоўванне рэсурса.
Азнаёміцца з партнёрскай праграмай





