| Навiны Нашы кліенты Нашы кампаніі | Гарантыя якасці – ISO 9001 Нашы праекты Нашы партнёры | Спонсарская праграма Вакансіі Кантакты |
Партнёрская праграма
Група кампаній Webcom Media® шануе доўгатэрміновыя і ўзаемакарысныя партнёрскія адносіны, таму заўжды адкрыта для супрацоўніцтва і рада магчымасці падтрымаць пошукавы маркетынг у Беларусі.
Запрашаем вас узяць удзел у нашай партнёрскай праграме.
Нашымі партнёрамі могуць стаць:
— кампаніі, што аказваюць паслугі па пошукавым прасоўванні;
— студыі вэб-дызайну;
— прыватныя аптымізатары і распрацоўшчыкі сайтаў;
— рэкламныя агенствы;
— кампанія, якія хочуць пашырыць шэраг сваіх паслуг;
— прадстаўнікі заказчыкаў;
— прыватныя асобы.
Мы прапануем вам наступныя ўмовы партнёрства:
— пры перадачы сайта для пошукавага прасоўвання вы, як партнёр, атрымліваеце ад 5% да 20% усіх выплат кліента (адсотак залежыць ад неабходнага аб'ёму работ);
Прыклад:
Па вашай рэкамендацыі з намі падпісалі дамову на прасоўванне сайта. Штомесячны кошт работ па прасоўванні складае 1 000 000 рублёў. У гэтым выпадку ваша камісія складае 10%. Значыцца, на падставе дамовы камісіі мы штомесяц пералічваем вам 100 000 рублёў. Такім чынам, у год на прасоўванні аднаго сайта, перададзенага нам, вы зарабляеце 1 200 000 рублёў.
— для нашых партнёраў прадугледжана назапашвальная сістэма зніжак у залежнасці ад колькасці замоў;
Прыклад:
Вы ўжо перадалі нам аднаго кліента на прасоўванне і ў межах дамовы камісіі штомесяц атрымліваеце 10% ад яго сумы. Калі кошт работ па прасоўванні складае
1 000 000 рублёў, то вы зарабляеце 100 000 рублёў на месяц. Па вашай рэкамендацыі з намі падпісвае дамову на прасоўванне сайта яшчэ адзін кліент. Штомесяц кошт работ па новым праекце складае таксама 1 000 000 рублёў. Пры гэтым ваша камісія павялічваецца да 12% і зараз складае 120 000 рублёў на месяц. Цяпер за год на двух перададзеных нам кліентах вы зарабляеце 2 640 000 рублёў.
Такім чынам, па меры росту колькасці перададзеных кліентаў і аб'ёмаў нашага супрацоўніцтва адпаведна растуць і камісійныя вашай кампаніі.
— мы можам прасоўваць сайт ад вашага імя.
— калі ваш сайт ужо прасоўвае Webcom Media® і вы прыводзіце да нас новага кліента на пошукавую аптымізацыю, то за першага вы атрымліваеце 15% зніжку на прасоўванне вашага сайта, за другога кліента — 25% зніжку, за трэцяга — 50%, чацвёртага — 65%, за пятага прыведзенага — до 100% зніжкі (у залежнасці ад складанасці праекта і рэгіёна прасоўвання). Такім чынам, калі вы прывялі да нас 5 кліентаў на прасоўванне, ваш сайт можа прасоўвацца бясплатна.
Прыклад:
Кошт прасоўвання вашага сайта — 1 000 000 рублёў у месяц.
Па вашай рэкамендацыі дамову на прасоўванне з намі заключыў 1 кліент: кошт прасоўвання для вас зніжаецца на 15% і складае 850 000 рублёў у месяц.
2 кліента: кошт прасоўвання для вас зніжаецца на 25% і складае 750 000 рублёў на месяц.
3 кліента: кошт прасоўвання для вас зніжаецца на 50% і складае 500 000 рублёў на месяц.
4 кліента: кошт прасоўвання для вас зніжаецца на 65% і складае 350 000 рублёў на месяц.
Калі, дзякуючы вашай рэкамендацыі, дамову на прасоўванне з намі заключылі 5 новых кліентаў. У год на прасоўванні свайго сайта вы зарабляеце 12 млн. рублёў, то бок мы прасоўваем ваш сайт бясплатна.
Партнёрства па кантэкснай рэкламе ў Яндэкс.Дырэкце і працы з Яндэкс.Маркетам:
Агенцтвы, якія вядуць рэкламныя кампаніі сваіх кліентаў самастойна, атрымліваюць бонус, сума якога залежыць ад агульнага бюджэту, патрачанага на правядзенне гэтых кампаній за папярэдні месяц.
Дэталі партнёрскага пагаднення вызначаюцца індывідуальна, таму вы заўсёды можаце звярнуцца да нас, і мы знойдзем аптымальны варыянт нашага супрацоўніцтва.
Акрамя партнёрства, мы таксама аказваем спонсарскую падтрымку некамерцыйным праектам.



