Кантакты ў Мінску: вул. П.Броўкі, 18. Тэл./факс: +375 (17) 222-05-34, 222-04-16 Моб: +375 (29) 643-30-58
Група кампаній Webcom Media — прасоўванне сайтаў у Мінску, пошукавая аптымізацыя, кантэксная рэклама, раскрутка сайтаў, рэклама ў інтэрнэце, Мінск, Беларусь

Кошт


Кошт рэкламнай кампаніі вызначаецца ў кожным канкрэтным выпадку індывідуальна, з улікам спецыфікі дзейнасці, канкурэнтнасці тэматыкі і колькасці ключавых запытаў.

 




Актуальны курс Яндэкс.Адзінкі для нашых кліентаў на сёння:
1 Я = 6 575 
беларускіх рублёў без уліку ПДК
разлічыць

 

Рэкламныя кампаніі ў кантэкстнай сістэме Яндэкс.Дырэкце мы праводзім на наступных умовах:

- сума мінімальнага плацяжу – 3 000 000 бел.руб.;
- планаванне рэкламнай кампаніі, напісанне аб’яў – 0 бел.руб.;
- прафесійнае кіраванне* вашай рэкламнай кампаніяй – 0 бел.руб.;
- абаненцкая плата – 0 бел.руб.;
- камісія за пералік сродкаў на акаўнт – 0 бел.руб.

Умовы правядзення кампаніі ў Google AdWords:

- сума мінімальнага плацяжу – 3 000 000 бел.руб.;
- камісія за пералік сродкаў на акаўнт – 20% ад сумы плацяжу;
- прафесійнае кіраванне* вашай рэкламнай кампаніяй:
15% – пры суме плацяжу ад 3 000 000 да 8 999 999 бел.руб.,
10% – пры суме плацяжу ад 9 000 000 бел.руб.
 


*Прафесійнае кіраванне рэкламнай кампаніяй уключае:

  • кансультацыі асабістага акаўнт-менеджэра, які з’яўляецца сертыфікаваным спецыялістам па кантэкстнай рэкламе, па пытаннях вядзення вашай рэкламнай кампаніі і ўнясення карэктываў у яе;
  • выкарыстанне розных стратэгій вядзення рэкламных кампаній, распрацаваных на падставе рэкамендацый супрацоўнікаў Яндэкс.Дырэктуі Google AdWords, з улікам уласных распрацовак, правераных часам і пацверджаных вынікамі. Такія стратэгіі дазваляюць наладжваць і весці вашу рэкламную кампанію індывідуальна, у залежнасці ад вашых бізнес-мэтаў, і выкарыстоўваць бюджэт с максімальнай эфектыўнасцю;
  • штодзённы маніторынг ставак, пазіцый і месцаў размяшчэння рэкламных аб’яў і іх карэкцiроўка пры неабходнасці;
  • прадстаўленне штомесячнай дэталёвай справаздачы аб ходзе рэкламнай кампаніі.


Бюджэт, неабходны для правядзення рэкламнай кампаніі, вызначаецца індывідуальна і залежыць ад спецыфікі і мэты вашага бізнесу.

Пры стварэнні кампаніі мы прапануем вам бюджэт для першага месяца, які будзе грунтавацца на шэрагу фактараў, аднак звяртаем вашу ўвагу на тое, што прагноз кошту кантэкстнай рэкламы з’яўляецца арыентыровачным:

- дадзеныя аб кошце кліку па запыце бяруцца за мінулы месяц;
- немагчыма прадбачыць, як зменяцца паводзіны канкурэнтаў на рынку;
- паказ аб’яў ў рэкламнай сетцы Яндэкса і кантэкстна-медыйнай сетцы Google AdWords у прагнозе не ўлічваецца.

Менавіта таму для першага месяца рэкламнай кампаніі мы прапануем вам арыентыровачны бюджэт, які будзе перагледжаны па выніках тэставага запуску і аналізу эфектыўнасці абранай стратэгіі.

Разлічыць актуальны курс Яндэкс.Адзінкі вы можаце тут:

1 = 6575 бел. руб.
*Сума без уліку ПДК

бел. руб.

Сума, якая залічваецца на рахунак Яндэкс.Дырэкт

*Сума з улікам ПДК


x