Вакансіі
| Навiны Нашы кліенты Нашы кампаніі | Гарантыя якасці – ISO 9001 Нашы праекты Нашы партнёры | Спонсарская праграма Партнёрская праграма Кантакты |
Істотна не тое, што з мяне зрабілі, а тое,
што я сам зрабіў з таго, што зрабілі з мяне.
Сартр Ж.-П.
Мы з радасцю возьмем у свой калектыў людзей, здольных не проста прагна паглынаць новыя веды і пераймаць напрацаваны намі досвед. Найбольш каштоўнай якасцю ў нашых супрацоўніках мы лічым імкненне стварыць сябе як прафесіянала, як асобу.
Мы гатовыя навучыць і дапамагчы дасягнуць таго, што вы вызначыце сваёй прафесійнай мэтай. Гэта будзе нялёгка, але мы абяцаем вам шмат цікавай працы, а таксама тое, што зрабіўшыся часткай Webcom Media®, вы ніколі пра гэта не пашкадуеце!
На дадзены момант для нас найбольш актуальнымі з'яўляюцца вакансіі, распісаныя ніжэй. Але калі ў вас ёсць жаданне працаваць менавіта ў нашай групе кампаній і вы не знайшлі патрэбную вам прапанову ў спісе, дасылайце нам сваё рэзюмэ на электронны адрас: office@webcom.by.
- Вэб-аналітык;
- памочнiк PR-менеджара;
- журналіст з досведам працы ў IT-тэматыцы;
- SEO-капірайтар;
- праграміст;
- менеджар па рабоце з кантэкснымі аб'явамі Yandex, Google;
- SEO-спецыяліст;
- спецыяліст па рабоце з кліентамі.
Вэб-аналітык
На гэту вакансію шукаецца Шэрлак Холмс 2.0, які не толькі ведае Авінаша Кошыка, але і здольны даць яку колькі карысных урокаў па Google Analytics. Вопыт распрацоўкі ўласных методык ацэнкі эфектыўнасці вітаецца, але не з’яўляецца абавязковай умовай. Таксама дадатковым бонусам можа стаць дакументальнае пацверджанне таго, што вашым першым словам было не «мама» або «тата», а «канверсія» або, у горшым выпадку, «дэталізацыя».Ад вас патрабуецца: дакладна структураваць інфармацыю, раскладваць усё па палічках і скрынках, не баяцца кіламетровых табліц і здзяйсняць цуды эквілібрыстыкі ў Google Analytics, Яндэкс.Метрыцы, Liveinternet і OpenStart адначасова.
Але самае галоўнае – імкнуцца з хірургічнай дакладнасцю ацэньваць эфектыўнасць працы, інструментаў інтэрнэт-маркетынгу, паспяховасць канкрэтных онлайн-мерапрыемстваў і кошт кожнага заахвочанага кліента. Калі ў гэтым апісанні вы пазналі прафесію сваёй мары – тэрмінова высылайце рэзюме на office@webcom.by.
Журналіст з досведам працы ў IT-тэматыцы
Гэта проста ўнікальны чалавек. Ён павінен умець з непасрэднасцю Гогаля распавесці пра асаблівасці апошняга апдэйта або ў межах дзвюх тысяч сімвалаў зразумела выкласці сутнасць трохгадзіннага даклада Садоўскага. Мы ўжо пачынаем верыць, што такіх людзей не бывае. Калі ласка, разупэўніце нас! Чакаем вашага рэзюмэ з прыкладамі прац на pr@webcom-media.by.
SEO-капірайтар
А вось тут як раз усё проста. Мы абсалютна ўпэўненыя ў тым, што добрым SEO-капірайтэрам можа стаць любы чалавек!І мы з радасцю прымем на гэтую пасаду любога, хто зможа з лёгкасцю і элегантнасцю размясціць некалькі дзесяткаў ключавых словазлучэнняў у некалькіх сотнях сімвалаў, вытрымаўшы пры гэтым стылістыку і жыва зацікавіўшы чытача тэмай артыкула.
Вось, уласна кажучы, і ўсё, што неабходна! Акрамя, хіба што такіх дробязей, як профільная адукацыя і ідэальнае валоданне мовай: як мінімум рускай і беларускай.
Вы свабодна валодаеце ангельскай, французскай, нямецкай, кітайскай і хіндзі? Вы – па-за чаргой!
Галоўнае – мысліць крэатыўна, а што датычыцца памераў, то больш за 10 - 15 тысяч сімвалаў у дзень ад вас будзе патрабавацца не часцей за 2 - 3 разы на тыдзень.
Рэзюмэ і прыклады прац адпраўляйце на электронны адрас: office@webcom.by
Праграміст
Гэтая вакансія для чалавека, які разумее, што ўдзел у распрацоўцы сервісаў і буйных праектаў – самае простае, з таго, што ад яго будзе патрабавацца!Галоўная праблема ў іншым! Рыхтуйцеся да неабходнасці прадуктыўнага камунікавання з чароўнымі паненкамі, якія маюць даволі цьмянае ўяўленне пра тое, чым вы валодаеце дасканала: PHP, MySQL, javascript і JQuery. Патлумачыць непрасветленым, чым вы займацеся, і чаму іх пытанні здаюцца вам бязглуздзіцай, не так складана, як вам здаецца! Нашмат цяжэй дапусціць, што вас зразумеюць!
Таму на гэтую пасаду мы чакаем перадусім адэкватнага чалавека.
Дадайце да сваёй адэкватнасці ўважлівасць, адканасць і акуратнасць, а таксама веданне Ajax, Smarty і XML, досвед камерцыйнай распрацоўкі, уменне хутка разбірацца ў чужым кодзе, здольнасць да аналізу і рашэння нестандартных задач. Усё ў наяўнасці? Тады дасылайце рэзюмэ на адрас: office@webcom.by.
Менеджар па рабоце з кантэкснымі аб'явамі Yandex, Google
У ідэале, сашукальнік пасады – распрацоўшчык кантэксных сістэм Яндекс і Google. На крайні выпадак падыдзе «мацёры» спец, які дасканала вывучыў схемы іх працы, здольны лёгка і хутка падабраць ключавыя запыты, скласці і размясціць кантэксную аб'яву.Калі вы такім не з'яўляецеся, неабходна і дастаткова: валодаць ПК з заплюшчанымі вачыма і ведаць, што напісаным па-руску словазлучэнні «рекламная кампания», слова «кампания» з літарай «а» ў першым складзе – гэта не памылка.
Астатняму мы навучым таго, для каго стаць часткай нашай каманды – гонар і самая запаветная мара.
Ваша задача простая: зрабіць рэкламную кампанію эфектыўнай і недарагой для кліента, прыбытковай для Webcom Media®.
Уважлівасць, пунктуальнасць, здольнасць да эканамічнага і стратэгічнага мыслення – галоўныя якасці тых, ад каго мы чакаем рэзюмэ на паштовую скрыню: office@webcom.by
SEO-спецыяліст
Паводле нашых глыбокіх перакананняў, SEO-спецыяліст - элітная спецыяльнасць. Хто ён, чалавек, якога чакае гарантаваны поспех у сферы пошукавай аптымізацыі?
Гэта – адначасова пылкі эксперыментатар і цвярозы аналітык. Педантычны і скурпулёзны даследчык, здольны адшукаць вядомую іголку ў стозе сена. Магістр, здольны праводзіць аналогіі паміж з'явамі, на першы погляд, не звязанымі адна з другой. Вялікі Мэрлін, які аперэджвае падзеі, і ўсемагутны Гары Потэр, які заўсёды апынаецца на крок наперадзе канкурэнтаў. Гэты мудрэц, які спалучае логіку і інтуіцыю, «гуру» пошукавых сістэм, які разумее, ЯК і ШТО шукаюць карыстальнікі ў сеціве, а таксама ведае, якім чынам пошукавыя алгарытмы настройваюцца на рэлевантны адказ.
Мы дакладна ведаем, што чараўнікамі не нараджаюцца – імі робяцца. І мы гатовыя дапамагчы зрабіцца сапраўдным магам таму, хто валодае ўсімі вышэйпералічанымі прыроднымі здольнасцямі, легка навучаецца, устойлівы да стрэсаў, уважлівы, настроены на максімальны поспех. Адсутнасць вялікага досвету працы не з'яўляецца адмоўнай якасцю. Вы не ведаеце як? Мы вас навучым. Вы лічыце, што вы ўсё ведаеце? У нас знойдуцца аргументы, каб патлумачыць вам, наколькі вы не маеце рацыі. Праца патрабуе сабранасці і ўважлівасці, здольнасці рашаць адразу некалькі супярэчлівых задач у разнастайных праектах. Аператыўнасць - яшчэ адна ўмова, бо сонным мухам наканавана няўдача.
Ёсць вядомы выраз: «Under promise, over deliver» («абяцай менш, рабі больш»). Гэта – не ваш дэвіз. Ваш дэвіз: «Абяцай больш, а рабі яшчэ больш». Упэўненыя ў сваіх сілах? Тады дасылайце сваё рэзюмэ на электронны адрас: office@webcom.by.
Спецыяліст па рабоце з кліентамі
Мы былі б рады бачыць на гэтую пасаду Ксенію Сабчак або Івана Урганта, але яны ўжо працаўладкаваліся. А гэта азначае, што ў вас – ёсць шанец!Гэта праца - для людзей, якія імкнуцца да бесперапыннага вочнага і завочнага камунікавання ва ўсіх яго формах. Яно стане стылем вашага жыцця.
Вы – твар і вяшчальнік Webcom Media®. Вы ж – вярхоўны жрэц, сардэчны павераны і галоўны ўпраўленец справамі кліентаў. Без вас мы страцім адно аднога.
Вы – прывабны і красамоўны, тактоўны і настойлівы, адказны і выканаўчы, знаёмы з асновамі пошукавага маркетынгу і хочаце пастаянна ўдасканальвацца.
Стоадсоткавая камунікабельнасць, хрысціянская цярплівасць і любоў да бліжняга, здольнасць адначасова вырашаць некалькі задач, шукаць і знаходзіць кампраміс у любой сітуацыі – асноўныя рысы вашага характару і рабочыя якасці.
Калі гэта пра вас – мы з нецярпеннем чакаем рэзюмэ з фотаздымкам. Электронны адрас: office@webcom.by

Webcom-Media.ru
SEOLAB
ProText
Optimization.by
IT-CUP
SeoBest
SeoBlog
Dvigun.by
Active.by
Raskrutka.by


